2439. Багат, калі нікому не вінават. Дуб., Нар., 4.
а) Той багаты, што нікому не вінаваты. Fed., 19.
2440. Ні ў кога не пазычаў, хоць гол ад праў. Сержп., 126.
2441. Пазычаць — не дабраваць. Д. Вайтушка, 1965, Лід. 13.8.5.
2442. Старасць не радасць, доўг не карысць. Ром., Бел., I, 309; Сержп., 126.
2443. Пазыкі ходзяць у лыкі. Нос., 130; Сержп., 126; Дуб., 52.
а) Пазыкі завялі ў лыкі. Д. Вайтушка, 1965, Лід. 13.8.11.
2444. Пазычка басяком ходзіць. Нос., 131.
2445. Доўг не вяроўка — не парвецца. І. Суконкін, 1960, Церах.; В. Курбацкі, 1960, Карм.; А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29.
а) Доўг не вяроўка — не парвецца, будзе цягнуцца. Мат., 181, Мінск.
б) Доўг не вяроўка, не перагніе. Сцяшк., 589, Слон.
2446. Пазычай — ліхі абычай. Сержп., 126.
а) Пазычай — плахі звычай. 1961, Кап. 13.9.5.
б) Пажычай — злы абычай, не аддае, яшчэ лае. Fed., 225; С. Шыршуновіч, 1966, Свісл. 13.10.28.
в) Не пазычай — злы абычай. Ляцкий, 27.
г) Не пажычай, бо кепскі абычай. Fed., 226.
2447. Лепей галоднаму пераспаць, чым з даўгом праснуцца. Сах.
2448. Пазыка не плача, не раве, а спаць не дае. Зах., 252.
а) Доўг не раве, толькі спаць не дае. Fed., 81; Сцяшк., 589. Дзятл.
б) Доўг не равець, а спаць не даець. Шейн, II, 476, Гор. п.
84 👁