Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Доўг круціць, а голад крадзе. Fed., 80. 2450. He пазычай нічога i не бойся нікога. Сержп., 126. 2451. Хто доўга спіць, той доўг наспіць. У. Іваноў, 1958, Мінск. 2452. Лепш запрацавана, ніж пажычана. Fed., 350. 2453. Хто дае, той сам мае. Fed., 72. 2454. Жменяй сып, жменяй будзеш сабіраць. Дуб., Нар., 1. 2455. Не штука даці, калі е адкуль браці. Fed., 74. 2456. На што прасілі, тое й пасулілі. Ляцкий, 24. 2457. Калі лагоднасць твая, дасі, а не — чорта з'ясі. Нос, Слов., 273; Дуб., 27. 2458. Не дай убогаму, але патрэбнаму. Нос, 96; Fed., 74, 316. 2459. Лучшы людзям даць, чым самому прасіць. А. Лучанок, 1960, Мінск 13.9.6. 2460. Другому дай i за сябе не забывай. Piełk., 364. 2461. Другому ўгадзі, а сабе ўгаладзі. Нос, 37. 2462. Аддасі лычак, а сам астанешся так. Сержп., 127. 2463. Адзін цвякнуў, то i другім давай. Дуб., 4. 2464. Што хаваем, тое i даем. Сержп., 35. 2465. Кажан лепш узяць, ніж даць. Fed., 324. 2466. «Дай» ніхто не любіць, а «на» ўсякі чуець. Нос, 32. а) «Дай» — не чуе, а «на» — руку суе. Сержп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі
17 👁
 ◀  / 560  ▶