Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Багат, калі нікому не вінават. Дуб., Нар., 4. а) Той багаты, што нікому не вінаваты. Fed., 19. 2440. Hi ў кога не пазычаў, хоць гол ад праў. Сержп., 126. 2441. Пазычаць — не дабраваць. Д. Вайтушка, 1965, Лід. 13.8.5. 2442. Старасць не радасць, доўг не карысць. Ром., Бел., I, 309; Сержп., 126. 2443. Пазыкі ходзяць у лыкі. Нос, 130; Сержп., 126; Дуб., 52. а) Пазыкі завялі ў лыкі. Д. Вайтушка, 1965, Лід. 13.8.11. 2444. Пазычка басяком ходзіць. Нос, 131. 2445. Доўг не вяроўка — не парвецца. /. Суконкін, 1960, Церах.; B. Курбацкі, 1960, Карм.; А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29. а) Доўг не вяроўка — не парвецца, будзе цягнуцца. Мат., 181, Мінск. б) Доўг не вяроўка, не перагніе. Сцяшк., 589, Слон. 2446. Пазычай — ліхі абычай. Сержп., 126. а) Пазычай — плахі звычай. 1961, Кап. 13.9.5. б) Пажычай — злы абычай, не аддае, яшчэ лае. Fed., 225; C. Шыршуновіч, 1966, Свісл. 13.10.28. в) Не пазычай — злы абычай. Аяцкий, 27. г) Не пажычай, бо кепскі абычай. Fed., 226. 2447. Лепей галоднаму пераспаць, чым з даўгом праснуцца. Сах. 2448. Пазыка не плача, не раве, а спаць не дае. Зах., 252. а).Доўг не раве, толькі спаць не дае. Fed., 81; Сцяшк., 589. Дзятл. б) Доўг не равець, а спаць не даець. Шейн, II, 476, Гор. п
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 560  ▶