г) Грошы — не мякіна, а чалавек — не скаціна. Сержп., 42. 2426. Не дае спаць чужы грош, як вош. Сержп., 126. 2427. Кажды гад чужому грошу рад. Нос., 59. 2428. Івану плаціць, Ціту грошы лічыць. Бяльк., 332, Мсцісл. 2429. Знойдзенае заклятае. Сержп., 90. а) Знайшоў заклятыя грошы на сваю пагібель. Сержп., 90. б) Знойдзеныя грошы ў руку не ідуць. Сержп., 90. 2430. Абы-як прышло, легка i з рук сышло. Нос., Слов., 2. а) Прышло махам i пойдзець прахам. Бялък., 275, Міласл. 2431. У каго дзенежкі крадзены, ліш той паесць гавядзіны. «К р.» 2432. Нашы галеры перабудуць твае талеры. Fed., 98. 2433. Каму грыўня, а каму дзіўна. Янк., Дыял., III, 160, Глуск. 2434. Мая грыўна ўсім дзіўна. Hoc, 79. 2435. Пазычаець, хто свайго не маёць. Нос, 130; Сержп., 126. а) Пазычаеш, калі свайго не маеш. Дуб., 52. 2436. Толькі пчала не пазычае, а з голаду памірае. Сержп., 127. 2437. Хто мае, той пазычае, а хто не мае, той паглядае. Fed., 183. 2438. Хоць не багат, ды нікому не вінават. Сержп., 126. а) Не багаты, але нікому не вінаваты. 1961, Брасл. 13.9.5. б) Ці бедны, ці багаты, абы нікому не вінаваты. К. Кузняцова, 1960, Стаўб
13 👁