Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Блізкая капейка дальні руб перацягне. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13329. 2413. Хто мяшка не мае, той грошы не хавае. Ляцкий, 55. 2414. У анучцы грошы вядуцца. Tyszk., 435; Dybów., 190. Вар.: Нос, 54. 2415. Хоць я сама нячоха, але грошай панчоха. Fed., 202. 2416. Яму залатыя козы скачуць. Dybów., 184. 2417. Збірай, збірай грошы, а чорт на ix дзірку найдзе. Pietk., 322. а) Няхай дзеньгі копіць: чорт дзірку найдзець. Добр., Смол., 108. 2418. Чалавек грошы збірае, а чорт мяшок шые. Fed., 116. 2419. Золата за плячыма, а чорт перад вачыма. /. Лушчъщкая, 1961, Кап. 8.1.52. 2420. Грошай з сабой на той свет не забярэш. Сержп., 42. 2421. Пашкадуеш грошай, пабядуеш горшы. Нос, 136. 2422. За грошы ўсяго не купіш. Fed., 118. 2423. Грошы здароўя не дадуць. Сержп., 42. 2424. За свой грош купіш сабе хваробы. Fed., 118. а) За свой грош — хвароба. М. Грынолат, 1969, Лаг. 2425. Грашыма сыт не будзеш. Сержп., 42. а) Грашыма не наясіся. Сержп., 42. б) Грошай у рот не паложыш. Сержп., 42. в) Грошай не ўкусіш. Сержп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
14 👁
 ◀  / 560  ▶