б) Схавай траячок хоць на зязюлю. Fed., 355.
в) Схавай траячок, няхай будзе на зязюлю. Fed., 355.
г) Хавай зратульку (гратульку) на зязюльку. Сержп., 75.
д) Схавай тры грошы ў руку на куку. Шпил., Нар., 130. Вар.: Сержп., 75.
2401. Мізернаму і капейка дарага. Нос., 77.
2402. Дарагая залатовачка: кала рубля ляжала. Ляцкий, 9.
2403. Рубель з гроша паходзіць. Ляцкий, 38.
а) Рубель без капейкі не бывае. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
2404. Грош грошу таварыш. Сержп., 42.
2405. Грош гроша шукае. Сержп., 42.
2406. І дзве капейкі грошы. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
2407. Капейка рубель беражэ. У. Іваноў, 1958, Мінск.
2408. Жыта любіць шчорк, а грошы — шчот. Бяльк., 503, Краснап.
2409. Грошы лік любяць. Нос., 29; Сержп., 43.
а) Грошы лічбу любяць. Бяльк., 251, Мсцісл.
б) Грошы лік робяць. Fed., 117.
в) Рахуба не згуба. В. Санько, 1969, Слуцк.
2410. Рубель рубля робіць. Fed., 264.
а) Грошы грошы робяць. Fed., 117.
б) Грош гроша нажывае. Сержп., 43.
2411. Грошы ліпучае дзела. Нос., 29.
90 👁