Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Смяецца з гатовага, трох грошай не прылажыўшы. Fed., 304. 2389. Схавай свае тры грошы. Fed., 97. 2390. Хавай на чорную гадзіну. Fed., 98. а) Харані палцінку пра злую гадзінку (часінку). Дуб., 70. б) Блюдзі палцінку пра злую гадзінку. Hoc, 6. в) Сцеражы палцінку на чорну гадзінку. Fed., 215. г) Хавай грош на чорны дзень. Сержп., 75. д) Хавай асьмачок на ліхі дзянёк. Сержп., 75. 2391. Хлеб дзяржы, а грошы беражы. Сержп., 76. а) Хавай хлеб для яды, а грошы для бяды. Сержп., 75. 2392. Загані грошы загадзя, потым як знойдзеш. Сержп., 75. а) Трэба з замаладу загнаць капейку, то на старасць як знойдзеш. Сержп., 75. 2393. Малады назбірай, а стары пражывай. Fed., 176. 2394. Цяжка злажыць гатоўку, да добра спажываць. Сержп., 75. 2395. Загані грош, да будуць рублі. Сержп., 75. 2396. Усякая капейка алтынным гваздзём прыбіта. Ром., Зап., I, 215. 2397. У час асьмак даражэй рубля. Сержп., 137. 2398. Рыхтуй грошы ціха, не будзе ліха. Сержп., 76. 2399. Сцеражы бацькаву капейку, то i свае здабудзеш. Fed., 136. 2400. Схавай капейку на зязюльку. Нос, 157; Сержп., 72. а) Схавай тры грошы на зязюльку. Dybów., 189. 31. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 560  ▶