Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Грошы блазнаў псуюць. Сержп., 42. 2373. Калі гарэлку зажываеш, то й грошы не збіраеш. Kolb., 472, Пін. п. 2374. Грош гроша не дагоніць. Fed., 117. 2375. Легка грош пражыць, а як то яго нажыць. Сержп.,45. а) Не штука растраціць, але штука назбіраць. Fed., 259. б) Легка грош аддаць, а чы легка яго ўзяць. Ляцкий, 19. 2376. 3 гроша жыць — тужыць. Сержп., 42. 2377. Бог ведае, чы будуць у нашага Кузьмы грошы. Pietk., 321. 2378. Няпраўда, што ў Кузьмы грошы, хіба хто яму падкінуу. Нос, 102; Сержп., 68. 2379. Не зажыўшы нэндзы, не мець пенендзы. Fed., 200. 2380. Грошы маўчаць i грошы гавораць. Fed., 117. 2381. Грошы не пахнуць. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. 2382. Грошы не цыбуля, што на шастку вісіць. М. Мельнічэнм, 1950, Гом. 13.3.29. 2383. Грош піць-есць не просіць. Сержп., 42. 2384. Усіх дзенег на свеце не забярэш. Добр., Смол., 25. 2385. Не ганіся за даўгім рублём, а то i кароткі загубіш. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 2386. Сваім грошам нікому не наб'ешся. Добр., Смол., 26. 2387. Свой сваім, a дзенюжкі не радня. Добр., Смол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

набешся
15 👁
 ◀  / 560  ▶