Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Харош, харош, a ў кішані адзін грош. /. Байко, 1967, Клецк. 13.10.5. а) Харош, харош, а ў кармане адзін грош. Ради., 249. 2359. Зломанага шэлега няма. Сержп., 24. 2360. У вераб'я багатая сям'я; у каждага верабейкі па тры капейкі. Нос., 166. 2361. Без грошай чалавек нічога не варт. Fed., 118. 2362. Без дзенег худзёнек. Ром., Зап., I, 215. 2363. Калі без грошы, так як без душы. Fed., 117. 2364. Няма грошай — няма розуму. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. а) Без грошы чалавек дурак. Fed., 116. 2365. Не журыся, што ў мяне грошай няма, дась бог, што i ў цябе не будзе. Pietk., 403. 2366. Хто не мае, той не траціць. Fed., 183. 2367. Адна капейка i та рабром. Нос, 119. 2368. Хто грошай не мае, той спакойна спіць. Fed., 116. 2369. 3 грашамі клопат, але без ix яшчэ горш. Fed., 118. 2370. Каб я сто рублёў меў, то б каралю шапкі не знімаў. Dybów., 9. а) Каб я шмат грошай меў, то б каралю шапкі не знімаў. Fed., 117. 2371. Не ў сумцы — не свае грошы. М. Грынолат, 1971, Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя, грынблат, сямя
14 👁
 ◀  / 560  ▶