Былі рублі, да перавярнуліся ў вераб'і. Fed., 264. 2347. Дзе больш прыходу, там больш расходу. Fed., 248. 2348. Пашлі грошы на раскошы. Радч., 248; У. Іваноў, 1958, Мінск. Вар.: Нос, 29; Дуб., 29; А. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 2349. Лішняя капейка муляець у кішэні. Нос, 14. а) Лішні грош у кішэні муляецца. Сержп., 43. 2350. Апрыч таго, што з кішэні, то ў кішэнь не прыдзе. Fed, 145. 2351. За сябе толькі ручай, а не за сваю кішэню. Шпил., 180. а) За душу бярыся, а за кішэнь не бярыся. Fed., 89. б) За самога сябе толька, а то i за сваю кішэню не бярыся. Нос, 47. 2352. Што гэта за места, што е што купляць, да не за што. Fed., 185. 2353. У месце, як у цесце, не купіўшы — не зесці. Fed., 185. 2354. Горад грошы любіць. М. Мельнічэнка, 1959, Гом. 13.3.29. а) Без дзенег у горад — сам сабе вораг. Ром., Зап., I, 215. б) У горадзе так: адной рукой за клямку, другой — за кашалёк. А. Малаш, 1974, Мінск. 2355. Ніпачом сем карчом, абы грошы — усе абайдзём. Сержп., 42. 2356. Без грошы ані за парог. Fed., 116. 2357. Няма грошы, i нічога няма: усюды «проша». Аяцкий
Дадатковыя словы
верабі
12 👁