Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Грош — лакома рэч. Fed., 117. 2336. Добра трош на патрэбу. Сержп., 42. а) Добра грош на патрэбу да на бяду. Сержп., 43. б) Добра, як асьмак дзеля прыпадку ёсць. Fed., 11. 2337. Як грошай патрэба, то i знайдуцца. Fed., 117. 2338. Добра кажух на стужу, а грош на нужу. Сержп., 75. 2339. Няхай той бядуе, каму грошай трэба. Fed., 28. 2340. За ўсё грош атвячае. Ляукий, 12; Сержп., 43. 2341. Грошы — вада. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 2342. Грош круглы. Tyszk., 435. а) Грошы круглы, ад таго i коткі. Hoc, 29; Дуб., 11. б) Грошы круглыя, скора коцяцца. Pietk., 371. в) Грошы круглыя, затым i коцяцца. Сержп., 42. г) Грош круглы — раскоціцца. Fed., 117. д) Грошы кругла рэч — раскоцяцца. Fed., 117. 2343. Дабро ляжыць, а золата бяжыць. Сержп., 43. а) Срэбра i злота ідзе ў балота. Dybów., 18; Fed., 298. 2344. Няхай прападзе i серабро, калі жыць невесяло. Радч., 248. а) Прападай то серабро, калі жыць недабро. Нос, 140. Вар.: Добр., Смол., 25. б) Ды згінь i серабро, калі жыць недабро. Дуб., Нар., 1. в) Прападай тое срэбра, калі жыць нядобра. Янк. М., 150. г) Што мае серабро, калі жыць недабро. Вас, 144. 2345. Былі грашышкі, да прашышкалі. Hoc, 11; Fed., 116. VII
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 560  ▶