За грошы хіба пцічага малака не дастанеш. Нос, 45. 2322. За грошы i бога купіш. Рапан., 44. 2323. Грашмі i на тым свеце дагодзіш. Хрэстам., 218. 2324. Нашы грошы мазольныя. Сержп., 24. 2325. Капейка з мазаля ў карысць ідзе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 2326. Набытая мазалём капейка перацягнець лёгкі заработан. Нос, 82. 2327. Грошы — нажыўное дзела. Сержп., 42. Вар.: М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. а) Дзеньгі — нажыўное дзела: кала жывэй касці мяса абрастаець. Добр., Смол., 26. 2328. Не грошы нажылі чалавека, а чалавек грошы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29; I. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. 2329. Будзем мы, будуць i грошы. Мат., 113. 2330. Добра асьмакі, калі з рукі. Сержп., 42. 2ЪЗ\. I мая капейка не шчарбатая. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25; У. Іваноў, 1958, Мінск. а) Ажа i мая капейка не шчарбата. Ром., Бел., I, 290. б) Наце, можа i мой асьмак не шчарбаты. Fed., 11. в) Няхай i мой траяк не будзе шчарбаты. Fed., 313. 2332. Мае грошы не трэскі. Сержп., 42. 2333. I мой грош круглы. У. Іваноў, 1958, Мінск. 2334. Нашто грошы, быле васьмакі былі. Fed
16 👁