Будзе чэсць, калі грошы есць. Сержп., 16. а) Як грошы есць, то й дурню слава i чэсць. Fed., 371. 2307. Розуму грашыма не заменіш. Сцяшк., 607, Лід. 2308. Пачот — грошам не ў зачот. М. Дуброўскі, 1956, Лельч. 13.329. 2309. 3 грашыма ўсюды добра. Сержп., 42. 2310. Хто мае грошы, таму нічога не бракуе. Fed., 116. 2311. Без нужды пражывеш, калі грошай нажывеш. Сержп., 76. 2312. Грош i зімою грэе. Сержп., 42. 2313. Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы. Dybów., 12; Нос, 64. 2314. За грошы ўсюды шабас. Fed., 118. 2315. Калі ест грошы, то правуйся. Fed., 247. а) Калі маеш аруд жыта — будуйся, a калі маеш мех грошаў — правуйся. Дуб., Нар., 3. б) Калі маеш хлеб, то будуйся, калі маеш грошы, то правуйся. Fed., 53. 2316. Усякі грош харош. Нос, 18. 2317. Грошы ўсё зробяць. Fed., 117. 2318. Грош маленькі, да вялікае дзела робіць. Сержп., 43. 2319. I капуста нятлуста, калі ў кішэні пуста. Дуб., Нар., 1. 2320. Абы грошы, то й роднага бацька купіш. Fed
14 👁