Грошы блазнаў псуюць. Сержп., 42.
2373. Калі гарэлку зажываеш, то й грошы не збіраеш. Kolb., 472, Пін. п.
2374. Грош гроша не дагоніць. Fed., 117.
2375. Лёгка грош пражыць, а як то яго нажыць. Сержп.,45.
а) Не штука растраціць, але штука назбіраць. Fed., 259.
б) Лёгка грош аддаць, а чы лёгка яго ўзяць. Ляцкий, 19.
2376. З гроша жыць — тужыць. Сержп., 42.
2377. Бог ведае, чы будуць у нашага Кузьмы грошы. Pietk., 321.
2378. Няпраўда, што ў Кузьмы грошы, хіба хто яму падкінуў. Нос., 102; Сержп., 68.
2379. Не зажыўшы нэндзы, не мець пенендзы. Fed., 200.
2380. Грошы маўчаць і грошы гавораць. Fed., 117.
2381. Грошы не пахнуць. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
2382. Грошы не цыбуля, што на шастку вісіць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
2383. Грош піць-есць не просіць. Сержп., 42.
2384. Усіх дзенег на свеце не забярэш. Добр., Смол., 25.
2385. Не ганіся за даўгім рублём, а то і кароткі загубіш. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
2386. Сваім грошам нікому не наб'ешся. Добр., Смол., 26.
2387. Свой сваім, а дзенюжкі не радня. Добр., Смол., 26.
102 👁