2346. Былі рублі, да перавярнуліся ў вераб'і. Fed., 264.
2347. Дзе больш прыходу, там больш расходу. Fed., 248.
2348. Пашлі грошы на раскошы. Радч., 248; У. Іваноў, 1958, Мінск. Вар.: Нос., 29; Дуб., 29; Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
2349. Лішняя капейка муляець у кішэні. Нос., 74.
а) Лішні грош у кішэні муляецца. Сержп., 43.
2350. Апрыч таго, што з кішэні, то ў кішэнь не прыдзе. Fed., 145.
2351. За сябе толькі ручай, а не за сваю кішэню. Шпил., 180.
а) За душу бярыся, а за кішэнь не бярыся. Fed., 89.
б) За самога сябе толька, а то і за сваю кішэню не бярыся. Нос., 47.
2352. Што гэта за места, што е што купляць, да не за што. Fed., 185.
2353. У месце, як у цесце, не купіўшы — не з'есці. Fed., 185.
2354. Горад грошы любіць. М. Мельнічэнка, 1959, Гом. 13.3.29.
а) Без дзенег у горад — сам сабе вораг. Ром., Зап., I, 215.
б) У горадзе так: адной рукой за клямку, другой — за кашалёк. Л. Малаш, 1974, Мінск.
2355. Ніпачом сем карчом, абы грошы — усе абайдзём. Сержп., 42.
2356. Без грошы ані за парог. Fed., 116.
2357. Няма грошы, і нічога няма: усюды «проша». Ляцкий, 26.
82 👁