2321. За грошы хіба пцічага малака не дастанеш. Нос., 45. 2322. За грошы і бога купіш. Рапан., 44. 2323. Грашмі і на тым свеце дагодзіш. Хрэстам., 218. 2324. Нашы грошы мазольныя. Сержп., 24. 2325. Капейка з мазаля ў карысць ідзе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 2326. Набытая мазалём капейка перацягнець лёгкі заработак. Нос., 82. 2327. Грошы — нажыўное дзела. Сержп., 42. Вар.: М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. а) Дзеньгі — нажыўное дзела: кала жывэй касці мяса абрастаець. Добр., Смол., 26. 2328. Не грошы нажылі чалавека, а чалавек грошы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. 2329. Будзем мы, будуць і грошы. Мат., 113. 2330. Добра асьмакі, калі з рукі. Сержп., 42. 2331. І мая капейка не шчарбатая. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25; У. Іваноў, 1958, Мінск. а) Ажа і мая капейка не шчарбата. Ром., Бел., І, 290. б) Наце, можа і мой асьмак не шчарбаты. Fed., 11. в) Няхай і мой траяк не будзе шчарбаты. Fed., 313. 2332. Мае грошы не трэскі. Сержп., 42. 2333. І мой грош круглы. У. Іваноў, 1958, Мінск. 2334. Нашто грошы, быле васьмакі былі. Fed., 117.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁