в) Дзеньгі камні разбіваюць. М. Грынблат, 1971, Капатк. 8.2.43. г) Грошы муры ламаюць. В. Скідан, 1970, Швянчонскі р-н ЛітССР 8.2.32. д) Золата і камень даўбе. Pietk., 352. 2301. За грошы толька бацькі і маткі не купіш. Tyszk., 435; Шпил., 180. 2302. Хто з грашыма — той і пан. Ляцкий, 55. а) За грошы то ўсякі пан. Fed., 118. б) Кажан пан за свой грош. Fed., 217. 2303. За свае грошы ўсюду харошы. Tyszk., 434; Шпил., 180. а) У каго грошы, той і харошы. Радч., 249. б) За грошы і пан харошы. М. Расюкевіч, 1965, Наваігр. 13.10.2. в) За грошы і чорт харошы. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26. г) За грошы і дурань харошы. Сцяшк., 591, Ашм.; Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26. д) Хто мае грошы, то й добры і харошы. Fed., 116. е) За свой грош кожны харош. Fed., 118. ж) За свой грош хоць дзе харош. Дразд. з) За свой грош усюдых харош. Нос., 47; Добр., Смол., 26; Сержп., 42; Fed., 97; М. Бандарэнка, 1956, Маз. 13.3.29. і) Мы за свае грошы ўсюды харошы. Pietk., 322. 2304. У каго грошы — у таго розум. Fed., 118. а) Калі з рублём, дак і з вумом. Дуб., 29. б) Калі руб, дак і вум; два рублі — два вумы. Нос., 65; Добр., Смол., 26. 2305. Сіла ёсць — розуму не трэба. А. Хутко, 1966, Зельз. 13.10.26.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁