Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
На барышы што хочаш брашы, а па барышы маўчы. Ляикий, 22. Варг. Fed., 23\ Dybów., 13. 2290. Барышы харошы на чужыя грошы. Нос, 8. Вар.: Fed., 23. а) Мае барышы, да на твае грашы. Дуб., 34. б) Магарычы мае, да на грошы твае. Нос, 78; Дуб., 35. 2291. Чые грошы, таго i падкрушчыны. Нос, Слов., 442. 2292. На барышы усе брашы. Гилът., 292, Віл. п. 2293. Чы купіць, чы не купіць, абы магарычу выпіць. Аяи)кийг 59. 2294. Выпіўшы барыша — будзе міна хараша. Ляцкий, 6. 2295. Падліць жыта, каб сушы не баялася. Fed., 372. 2296. На кірмашэ выпілі ўсе барышэ. Fed., 25. 2297. Баба качаргу мяняла, тры дні гуляла. Нос, 3; Fed., 120; Сцяшк., 580, Смарг. а) Баба качаргу прадала i то барыш папіла. Fed., 23. б) Дзве бабы качэргі мянялі i то магарыч пілі. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2. 2298. Што нам да барыша, была б слава хараша. Нос, 189; I. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. 2299. Усё за грошы. Fed., 118. а) Абы грошы, усё будзець. Нос, Слое., 1. 2300. Грошы камень б'юць. Шейн, II, 475, Барыс п. а) Рубель i камень даўбе. Fed., 264. б) Дзенежка камень даўбіць. Нос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
14 👁
 ◀  / 560  ▶