Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
мужчынская, i жаночая, i дактылічная, а часам i даволі складаная. Вось толькі некалькі адпаведных узораў: Любіць — не сена касіць; Першыя сваты не робяць сухаты; Няма вяселля без пахмелля; Якая мая мама, такая я й сама; Байбусам вырас, да вума не вынес; Жыццё ўдавінае — савінае. Нярэдкія ў прыказках дзве i больш розных рыфм: У маго татка даўн о спяць, a ў свякратка сядзяць. Часам падабенства рыфмы ўтвараюць паўторы адных i ть\х жа слоў: Бог даў дзеткі, дась i на дзеткі; Не тая радзіна, што мяне радзіла, а тая радзіна, што жонку радзіла. Карыстаецца прыказка аддаленай, часам даволі вынаходлівай сугучьасцю, асанансам, шырока вядомым народнай песні: Дзеці — раса: былі i няма; Не спадзейся на куму, шый сарочку i пеляну; Снег бел, ды не сыр, зяць міл, ды не сын; 3 панам у дружбу не ўхадзі, жонцы праўды не кажы i дакольніка не бярьи Пэўныя стылявыя функцыі ў прыказках выконвае ўжызанне эўфаністычных сродкаў, найчасцей паўтораў п&ўных зычных гукаў (алітэрацыі) i паасобных слоў: Божа, памажы, але i ты, нябожа, не ляжы; Не прыгожае прыгожа, а каханая прыгожа. Па кампазіцыі прыказкі, як можна было заўважыць з ужо прыведзеных узораў, найчасцей складаюцца з дзвюх частак, якія або тлумачаць адна другую, або супастаўляюцца ці супрацьстаяць адна адной па прынцыпу антытэзы, або параўноўваюцца. Такая двухчленнасць прыказкі належыць да яе структурных асаблівасцей: Пры сонейку цёпла, пры матачцы добра; Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць; Без гаспадыні хата, што дзеиь без сонца; Мякка сцеле, ды мулка спаць. Есць, аднак, прыказкі i больш складаныя, напрыклад з чатырох частак, чатырохчленныя: Пакуль жаніцца — загаіцца, пакуль шлюб браць — нічога не знаць; Тут i я, тут i жонка мая, тут мае дзеці, люба паглядзеці; Ішоў дарогаю, да й у ямку ўпаў, любіў прыгожую, да й плюгаўку ўзяў. Рэдка сустракаюцца такія доўгія прыказкі з невыразным чляненнем: Як не наўчыў дзіцяці, калі месцілася ўпапярок лавы, то ўдоўж i пачынаць нечага. У той жа час ёсць такія двухчасткавыя прыказкі, вострыя, нібы стрэлы: Вянец — крапец, i процілеглае па сэнсу: Вянец — не крапец. Усе паэтычныя сродкі, далека не поўна разгледжаныя тут, прызначаиы больш ярка, вобразна раскрыць змест i глыбокі сэнс прыказкі. Але існуе многа прыказак вонкава «простых», паэтычна не аформленых, «бязвобразных», як ix назваў яшчэ К. Крапіва. Тым не менш эмацыянальнае ўздзеянне ix таксама вялікае. Яно ўзнікае часта i там, дзе думка выказана зусім звыклай, без аздоб мовай. Досыць выразна зрокавы малюнак можа ўзнікнуць, калі пачуеш i такую «простую» прыказку: Жонку да мужыка вязуць, а назад пяшком ідзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
30 👁
 ◀  / 560  ▶