ляецца ў стварэнні «на хаду» зусім новых слоў: Дзіцёнак — мой будзёнік (той, хто будзіць, не дае спаць); Няма роду без выроду; Тады будзеш плакаць, як стануць пакаць (адпяваць, маюцца на ўвазе словы малітвы «Паки, паки, господу-богу памолимся» 103), у наданні некаторым словам іншага, новага сэнсу: Брат не рад брату, як рад яго шмату (багаццю, багатаму аддзенню), у прэфіксальным i асабліва суфіксальным словаўтварэнні: найбалючайша (суфіксацыя наогул належыць да асаблівасцей паэтыкі прыказак), у адвольным змяненні націску i г. д. Адной з важнейшых уласцівасцей прыказкі з'яўляецца схаваны ў ёй пераносны сэнс, намёк па нешта іншае, чым тое, пра што гаворыцца, здольнасць прыказкі выклікаць у свядомасці асацыяцыю. М. А. Яякоўскі называе асацыяцыі «душою» прыказкі, «яе нервамі. Праз ix яна зносіцца з жыццём, з пэўнымі характарамі i тыпамі людзей» 104. Тут асабліва выразна выступае закон узаемаадносін мовы, вобраза з мысленнем, пераходу разумовага ўспрыняцця канкрэтнага да абстрактнага. Аднак пры гэтым не трэба перабольшваць значэнне асацыятыўнасці ў прыказках i пашыраць гэту з'яву на усе прыказкавыя творы. Вывучэнне матэрыялу паказвае, што многія прыказкі, не трацячы мастацкай завершанасці i яркай вобразнасці, не выклікаюць пабочнай асацыяцыі, а жывуць у сваім прамым, простым, лагічным сэнсе. Асацыятыўнасць узнікае часцей з самога зместу прыказкі, яе сцвярджэння, нярэдка без дапамогі вобразаў ці якога-небудзь асаблівага фразеалагічнага афармлення. Просты прыклад: Ваўка ногі кормяць. Гэта прыказка можа жыць i ў простым сэнсе, характарызуючы натуру воўка: каб здабыць ежу, яму даводзіцца пераадольваць немалыя адлегласці; яна ж выклікае i асацыяцыю, змяшчае намёк, пераносны сэнс: каб жыць, патрзоны намаганні, праца, дзейнасць. Вось яшчэ асацыятыўныя прыказкі: Які палец не ўкусі, роўна балячо; Ці мора пагана, што ў ім сабака паласкаўся? У першым выпадку гаворка пра тое, што маці роўна шкадуе кожнае свае дзіця; у другім—пра тое, што сапраўды чыстае, добрае не зменіць сваей існасці ад сутыкнення з благім. Могуць яны выклікаць i іншыя падобныя асацыяцыі. Але шмат ужываецца таксама паэтычных сродкаў i вобразных элементаў, якія спрыяюць стварэнню асацыяцыі i, наогу\, надаюць прыказкам мастацкую форму. Адзначым тут толькі некаторыя. Мова прыказкі ў большасці выпадкаў па-мастацку выразная, размераная, складная, нібы вершаваная, яна часта вызначаецца рытмічнай сіметрыяй i ўнутранай рыфмай. Рыфма ў прыказках сустракаецца розная — i 103 Ёсць у К. Крапівы «Адплакалі i адпакалі», але ён тлумачыць гэта слова: аддубасілі (К. К р a п i в а. Зб. тв. у 4 т., т. 4, стар. 253). 104 М. А. Я н к о ў с к і. Паэтыка беларускай прыказкі, стар
Дадатковыя словы
зяву, зяўляецца, патрзб
47 👁