Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Еа ўмовах старой вёскі, літаральна трыма словамі чаканна i выраэна дадзена характарыстыка зяцю: з гаспадаркі бацькоў жонкі ён толькі ўзяў (дачку-работніцу, маёмасць — пасаг), нічога ёй не даўшы. У другім выпадку двума словамі «адрэзана»: гаротны лёс сіраты, пакрыўджана яна без роднай маці, пры мачысе. Гэту дзівосную якасць прыкаэкі, што «выдатна вучыць эканоміі слова, гутарковай сцісласці i яркай вобразнасці» І02, асабліва высока цаніў А. М. Горкі. Найвялікшае багацце прыказкі — яе думка, разумная i мудрая, як сам народ, але не менш вартасці ў яе мове, што іграе ўсімі колерамі вясёлкі. Народ мае выключную чуласць, найтанчэйшы слых на слова, i нідзе гэта так ярка не праяўляецца, як у прыказцы. Мова прыказак надзвычай багатая, сакавітая, трапная, па-сапраўднаму народная. Яка тоіць у сабе невычэрпныя скарбы, што сабраліся ў ёй ад усіх эпох развіцця. У многіх выпадках прыказкі хаваюць у сабе старажытныя пласты мовы, асабліва лексікі. Архаізмы, якія даўно зніклі з актыўнага вуснага ўжытку i з літаратуры, часта працягваюць жыць у прыказках, надаючы ix мове своеасаблівае гучанне. У той жа час грхаізмы з'яўляюцца нібы жывымі сведкамі пэўнага гістарычнага перыяду, які ix нарадзіў. Вось толькі некалькі прыкладаў слоў, знікшых з гутарковай мовы, але захаваных у прыказках: войт, аканом, станавы, прудніцкі (млынарскі), кушачка (кусцік), копша (злы дух), вытніца (тая, што галасіла па нябожчыку), стрый (дзядзька), адсюль стрыечны брат (сын дзядзькі), хрышчэннік (хроснік), чаравы i падчараўкі (дзеці i ўнукі) i шмат інш. Мова прыказак стракаціць таксама лексікай, што трапіла ў ix у працэсе ўзаемаўзбагачаючых зносін з іншымі народамі, асабліва блізкімі суседзямі. Адсюль русізмы, украінізмы, паланізмы (асабліва ў запісах Федароўскага з заходніх ускраін Беларусі), а таксама асобныя цюркізмы (ад татар або праз рускую мову), літуанізмы, германізмы (пераважна праз палякаў i яўрэяў), ідышызмы. Усе яны ў патрэбных выпадках тлумачацца ў заўвагах да прыказак. Аднак моўныя запазычанні звычайна не кідаюцца рэзка ў вочы, яны амаль заўсёды да месца, а часта ім свядома прызначана эмацыянальная нагрузка сярод іншых выяўленчых сродкаў. Паэзія прыказкі залежыць ад таго, якое моўнае выражэнне набывае закладзеная ў прыказцы думка, наколькі ўмела адабрана i да месца ўстаўлена слова, якой сваей гранню яно зайграе. Паэтыка прыказкі — у мовег у слове, у характары славеснага выражэння. У мове прыказкі часта заўважаецца імправізацыя — ужыванне неалагізмаў, словатворчасць у працэсе складання самой прыказкі. Яна праяўМ. Горький. О литературе, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
47 👁
 ◀  / 560  ▶