Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Забяспечыць далейшае павышэнне ролі сацыялістычнай культуры i мастацтва ў ідэйна-палітычным, маральным i эстэтычным выхаванні савецкіх людзей, фарміраванні ix духоўных запатрабаванняў» ". Бясспрэчна, свой уклад у ідэйнае i эстэтычнае выхаванне працоўных можа ўнесці i фальклор у яго лепшых узорах, у тым ліку i мудрыя народныя прыказкі. Ix пазнавальная вартасць неацэнна. Прыказкі, можа, больш наглядна, чым падручнік гісторыі, раскажуць, як жыў i пакутаваў народ у мінулым. А пра гэта трэба ведаць нашай моладзі, каб лепш усвядоміць веліч савецкага ладу жыцця. Добра сказаў народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка: Трэба ведаць — сэрца просіць, Як дзядам, бацькам жылося... Як сахой даўней аралі, Як смыком зямлю барлялі, Як з сявалкі збожжа зерні Рассявалі чорнай жмвняй... Трэба ведаць... Што зазналі, Як на пана працавалі... Трэба ведаць... I пра тое, Апраналі што? Якое?..100 Прывабнасць прыказак не толькі ў тым, пра што яны гавораць, але i ў тым, як пра гэта сказана. Глыбокаму сэнсу i жыццёвай мудрасці народных прыказак адпавядае ix мастацкая форма, дасканаласць выяуленчых сродкаў, моўнага ўорання. Многія прыказкі ўяўляюць сабой узоры сапраўднага славеснага мастацтва. I небеспадстаўна існуе паняцце «прыказкавая паэзія», якой адводзіцца месца «ў адным радзе з лепшымі мастацкімі здабыткамі чалавецтва» 101. Больш падрабязна паэтыка беларускіх прыказак даследавана К. Крапівой i М. А. Янкоўскім, а з дарэвалюцыйных прац — Я. A. Ляцкім. Мы ж абмяжуемся тут толькі некаторымі, як нам здаецца, найбольш істотныт заўвагамі i нагляданнямі. Асноўнае ў паэтыцы прыказкі, самая адметная яе адзнака — гэта гранічная эканомія слова, выяўленчых сродкаў, гэта здольнасць прыказкі сказаць сцісла, некалькімі словамі, часга адной рыскай пра многае, умение ахарактарызаваць пэўную з'яву, паводзіны чалавека. Вось некалькі прыкладаў з наўздагад узятай групы прыказак пра сямейныя адносіны: Зяць — толькі ўзяць; Сірата — дурата. Тут, згодна таксама з народнай нрымаўкай, што называецца, «сказаў, як адрэзаў». У першым выпадку, маючы на ўвазе сялянскую сям'ю 99 Матэрыялы X X V з'езда КПСС. Мінск, 1976, стар. 221. 100 П. Б р о ў к а. Трэба ведаць.— «Звязда», 8 чэрвеня 1973 г. 01 М. А. Я н к о ўс к i. Паэтыка беларускіх прыказак, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зезда, зяву, сямю, ўбрання
28 👁
 ◀  / 560  ▶