казках таго часу, але асабліва шырокэ раскрылася ў гады вайны. Toe важнае месца, якое займае гэта тэма ў беларускай народнай творчасці, таксама як i ў беларускай літаратуры, зусім зразумела. Вайна з самага пачатку прайшла праз кожны беларускі горад, кожную вёску, кожны дом. Гэтым тлумачыцца i з'яўленне мноства прыказак, народжаных вайной. Яны ўзніклі ў роэным асяроддзі — на франтах, у партызанскіх атрадах, у варожым ты\е сярод насельніцтва, якое ўпарта супраціўлялася фашысцкаму акупацыйнаму рэжыму. Прыказкі i па свайму характару розныя — заклікі на барацьбу за вызваленне Радзімы, на разгром ворага, грозныя перасцярогі ў яго адрас, знішчальная сатыра: Кожнаму воўку ў горла па асколку; Гітлер хваліцца, а фрыцы валяцца; Смела ідзі ў бой — Радзіма за табой. Прыказкі ахопліваюць таксама цэлае кола тэм, звязаных з уздымам культуры, станаўленнем новага быту i зменамі ў светапоглядзе працоўных. Г&та рост пісьменнасці, адукацыі, пашырэнне школ, кніг, газет, радыё, тэлебачання. Гэта новыя ўстановы культуры на вёсцы: клубы, бібліятэкі, кінатэатры. Многа прыказак пра адыход савецкіх людзей ад рэлігіі, пра рост атэізму. У пасляванныя гады важнейшым зместам прыказак з'яўляюцца самаадданая праца савецкіх людзей — будаўнікоў камунізма i барацьба за мір. Жыве i асноўны фонд старых прыказак — мастацкая спадчына мінулага, якую народ беражліва захоўвае. Зразумела, не ўсе прыказкі, а тыя, якія задавальняюць запатрабаванні сённяшняга дня. Так, забытымі, натуральна, аказаліся творы, якія неслі ў сабе рэлігійныя, забабонныя погляды, многія прымаўкі з даўняй народнай аграноміі, якія вызначалі тэрміны сельскагаспадарчых работ па святцах (яны засталіся ў памяці хіба толькі старых людзей), прыказкі пра прыгон, пра паноў, старую царскую адміністрацыю, прыказкі, шго зневажалі годнасць жанчыны, i інш. Затое надзённа ўспрымаюцца даўнія прыказкі, што праслаўляюць працавітасць, умельства, высакародныя ўчынкі, станоўчыя якасці людзей, асуджаюць усё адмоўнае ў ix паводзінах. Такія прыказкі натуральна i арганічна ўвайшлі ў жыццё савецкіх людзей, у новую рэчаіснасць як вечна жывая i мудрая творчасць народа. Жыццё непазнавальна змянілася, а сэнс многіх прыказак не страціў сваёй надзённасці. Прыказка i зараз застаецца неад'емным, жыццяздолькым i актыўным жанрам сучаснай народнай творчасці. Мы павінны беражліва захоўваць яе як неацэнны нацыянальны скарб. На X X V з'ездзе КПСС падкрэслівался значэнне літаратуры i мастацтва ў ідэйна-выхаваўчай рабоце партыі, у фарміраванні светапогляду савецкага чалавека. Прынятая з'ездам Праграма сацыяльнага развіцця i павышэння ўзроўню жыцця народа, выкладзеная ў «Асноўных напрамках развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976—1980 гады», прадугледжвае
Дадатковыя словы
зездам, зездзе, зяўленне, зяўляюцца, неадемным
34 👁