люстравалася жыццё савецкага народа, насычанае рэвалюцыйным духам i стваральнай энергіяй, усё тое, што прынесла народу эпоха сацыялізма, новыя адносіны да працы, сацыялістычная мараль. Нарадзіліся творы пра рэвалюцыю i грамадзянскую вайну, пра У. I. Леніна, Камуністычную партыю i сацыялістычную Радзіму. Прыказкі адклікаюцца на ўсе падзеі, якія хвалююць савецкіх людзей. Сучасныя запісы паказваюць, што стварэнне прыказак че спыняецца i ў наш час, хаця характар ix узнікнетія некалькі змяніўся. Пэўная частка новых лрыказак літаратурнага паходжання, што цалкам стасуецца з* тымі новымі працэсамі, якія адбываюцца ў народнай творчасці нашых дзён з ростам агульнай культуры i адукаванасці шырокіх працоўных мае, ix сацыяльнай актыўнасці. Асобныя прыказкі трапілі ў вусны рэпертуар з газетных палос, партыйных лозунгаў. Але большасць твораў нарадзілася па традыцыйных законах развіцця фальклору — вусна. Новыя прыказкі, якіл непарыўна звязаны з гісторыяй савецкага народа, групуюцца адпаведна з важнейшымі перыядамі развіцця сацыялістычкага грамадства i найбольш важнымі з'явамі савецкай рэчаіснасці. Асабліва вылучаюцца прыказкі, у якіх выяўляецца любоў савецкіх людзей да сацыялістычнай Радзімы, Камуністычнай партыі i яе заснавалькіка У. I. Леніна. Ленін у беларускіх прыказках, як i ў творчасці іншых народаў СССР, параўноўваецца з сонцам, ён — мудры правадыр, арганізатар i кіраўнік рэвалюцыі, што прынесла народу вызваленне i светлае жыццё. Многа прыказак прысвечана запаветам Леніна, яго бессмяротнаму вучэнню, якое асвятляе савецкаму народу шлях да камулізма: Ленінская праўда святлей за сонца; Мы мацнеем i расцём, бо за партыяй ідзём. Ыайболын раннімі былі прыказкі пра Кастрычніцкую рэвалюцыю i грамадзянскую вайну. Большасць прыказак савецкага часу прысвечана сацыялістычнаму будаўніцтву, a важнейшымі тэмамі з'явіліся калектывізацыя, калгасны лад новай вёскі. Прыказкі ўваскрашаюць слаўную гісторыю сгіцыялістычнага пераўтварэння вёскі. Асобнае месца займаюць у прыказках сельскагаспадарчая тэхніка, што з'явілася ў калгаснай вёсцы (асабліва трактар — увасабленне сацыялістычнай перабудовы сельскай гаспадаркі), барацьба за ударную працу, за ўраджай, за важкі працадзень, новыя спецыяльнасці—механізатар, аграном, заатэхнік, інжынер i інш. 3 умацаваннем калгаснага ладу з'явілася многа прыказак i прымавак пра ўзросшы дабрабыт калгаснікаў, пра дастатак калгаснай сям'і. Тэма абароны Радзімы была высока ўзнята ў беларускім савецкім фальклоры яшчэ ў перадваенныя гады 98. Знайшла яна сваё месца i ў пры98 Гл. зб: Чырвоная Армія i абарона Радзімы ў беларускай народнай творчасці. Пад рэд. Я. Коласа. Мінск
Дадатковыя словы
зявамі, зявілася, зявіліся, сямі
38 👁