Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Адвечныя разважанні пра дабро i зло, праўду i крыўду, якія парадзілі адпаведныя прыказкі, сведчаць пра невычарпальны аптымізм народа, пра яго непахісную веру ў перамогу светлага пачатку над усім цемкым i варожым: Не дадзержыць ліха напроці дабра; На праўдзе свет стаіць. Больш познімі з'яўляюцца прыказкі, якія разважаюць пра ўласнасць— чужую i сваю. Яны не маглі нарадзіцца з першабытных калектывісцкіх уяўленняў, a з'явіліся ўжо ў развітым класавым грамадстве, у якім на варце прыватнай уласнасці паноў i багатыроў стаяць закон i ўлада. Адсюль i прыказкі: Не руш нічога, не бойся нікога; Чужым багацтвам сыт не будзеш; Чужы кусок дзярэ раток. А пра сваё, пра несамавітую ўласнасць селяніна амаль i не складзена прыказак, a ўсё больш прыказкі-засцераганні наконт недатыкальнага чужога. Тут праявілася сутнасць прыватнаўласніцкага грамадства. У восьмым раздзеле, які завяршае звод старых прыказак, сабраны розныя па зместу творы, якія нібы працягваюць народныя філасофскія разважанні на жыццёвыя тэмы, толькі ў больш канкрэтнай павучальнай форме. Гэта пераважна павучанні-парады гаспадарча-бытавога i маральнага характару, а таксама прыказкі, якія ўяўляюць самыя розныя жыццёвыя назіранні.Часгку гэтых прыказак з-за ix асацыятыўнай шматзначнасці цяжка было змясціць у якой-небудзь пэўыай тэматычнай групе, i яны трапілі ў «розныя», г. зн. у творы, якія выходзяць за межы прынятай намі сістэматызацыі. Павучанні гаспадарча-бытавога характару закранаюць розныя практычныя пытанні, з якімі чалавек сустракаецца штодзённа ў сваёй працоўнай дзейнасці, у зносінах з людзьмі i ў дамашнім быце. Прыказкі, напрыклад, з філасофскай разважлівасцю мудраца, які ўзбагачаны вялікім жыццёвым вопытам, павучаюць, як жыць i гаспадарыць: Трэба жыць, як набяжыць; Не злавіўшы, не скубі; Не палажыўшы, не возьмеш. Як паводзіць сябе з людзьмі: Людзей слухай, свой розум май. Найбольш парад маральнага характару. Яны адстойваюць высакародныя душэўныя якасці чалавека, вучаць добрым учынкам, прыстойным паводзінам, чалавечай этыцы: Шануй людзей, то i цябе пашануюць; Памажы каму ў худабе, то дасць бог i табе; I над сабакам трэба літасць мець. Яны засцерагаюць: Не вер воўчаму сэрцу. Шматлікія нагляданні, адлітыя ў форму прыказкі, датычаць самых розных акалічнасцей навакольнага свету, жыццёвых сітуацый, чалавечых узаемаадносін, працы i быту. Тут i агульная філасофская выснова: Што было, таго не вернеш, i фіксацыя практычнага вопыту: Лепш зарана, ніж запозна, i мноства іншых сцвярджэнняў, вынікаючых з жыццёвай практыкі: Абы-як прыйшло, лёгка i з рук сыйшло; Збоку лепей відно. Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ва ўмовах савецкай рэчаіснасці пачалі ўзнікаць новыя прыказкі i прымаўкі. У ix ад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся, зяўляюцца
72 👁
 ◀  / 560  ▶