Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
ганы нацэлены найбольш гнеўныя i кплівыя прыказкі, насмешлівыя i хітраватыя прымаўкі: Базіканнем работы не зробіш; Рында жыта йшла жаць, забылася сярпок узяць. Сурова асуджаюць беларускія прыказкі i ўсе іншыя заганы характару i паводзін людзей. Сярод ix прыказкі асабліва выкрываюць i высмейваюць дурасць, злосць, зайздрасць, няўдзячнасць, баязлівасць, хлуслівасць, хітрасць, сквапнасць, самахвальства, неахайнасць, а таксама п'янства, эладзейства, балбатлівасць, пляткарства i сварлівасць. Вось толькі некалькі ўзораў прыказак i прымавак — ганьбаванняў i насмешак з людскіх заганаў i недахопаў: Галава бы кацёл, a розуму ні зола; Сабачы глос не йдзець да нябёс; На губах медзь, а на сэрцы лздзь; Скупы i раскідны нароўні стае. Прыказкі пра чалавека — гэта народная мудрасць, правераная векаЕЫМ вопытам народа i пададзеная ў гранічна адточанай форме. Вылучаюцца ў асобны раздзел прыказкі, якія разважаюць аб сутнасці i сэнсе жыцця чалавека, выражаюць яго погляды на лес, долю i шчасце, яго разумение дабра i зла, праўды i няпраўды, яго адносіны да чужога i ўласнага, да ўсяго таго, што складае змест яго жыццёвай філасофіі i адвечнага роздуму. Адцягненыя, абстрактныя паняцці не дужа ўласцівыя прыказкам, таму разглядаемая група афарыстычных твораў параўнаўча невялікая, ды i то большасць з ix мае схільнасць да матэрыялізацыі, надання разважанням больш прадметнага характару. Прыказкі пра жыццё i век чалавека прасякнуты жыццялюбствам i усведамленнем таго, што жыццё, дадзечае чалавеку, вельмі складанае, яго нялёгка пражыць i яно не павінна прайсці марна: Каждаму жыццё мілае; Жыць — не мех шыць; Як пажывеш, так i праслывеш. У поглядах на смерць народ у сваіх прыказках з уласцівым ім матэрыялістычным падыходам да натуральных з'яў падкрэслівае яе немінучасць, разумение таго, што ўсё на свеце мае свой пачатак i свой канец: Нішто не вечна; Век i камень не вытрымае; Хто жыве, уміраць мусіць. Сустракаецца ў гэтых разважаннях i сацыяльны момант: Смерць усіх зраўняе. Трэба заўважыць, што прыказкі пра жыццё i смерць надзвычай рэалістычныя, амаль не нясуць на сабе слядоў містыкі, старадаўніх народных ьераванняў. Гэтага нельга сказаць пра разумение лесу, долі, шчасця, аб чым таксама складзены прыказкі. Ca старадаўніх часоў трывала жыло перакананне, што лес, доля прадвызначаны чалавеку нейкай звышпрыроднай сілай, богам ужо пры яго нараджэнні: Як суджана, то не міне; Як суджана, то не разгуджана. Не адразу прыйшло падказанае жыццём перакананне, што «Кожны сваей долі каваль; Шчасце само ў рукі не ідзе». Сацыяльная няроўнасць таксама ўносіць «папраўкі» ў разумение долі, шчасця: Аднаму шчасце ракою плыве, a другі ў няшчасці цэлы век жыве
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збла, зяў, пянства
60 👁
 ◀  / 560  ▶