Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
прыказках. Toe ж мы бачым i ў беларускіх прыказках: Вучэнню i дабру не будзе канца. Не абмінулі прыказкі i мастацтва, асабліва песню i яе значэнне ў жыцці, а таксама музыку, танцы, што служылі акрасай самотнага быцця старой беларускай вёскі: 3 добраю песняй жыць весялей; Не да солі, калі граюць ка басолі; Танец — не работа, але хто не ўмее — сарамота. Чалавек знаходзіцца ў цэнтры народных прыказак i прымавак, усіх разважанняў сродкамі афарыстычных твораў. Не застаецца па-за ўвагай ніводная вартасць людзей. Прычым выдатныя якасці ix, прыгожыя i высакародныя, выклікаюць, натуральна, усялякае ўхваленне i паказаны як прыклад, які паЕІнен быць нормай. Адмоўныя ж, заганныя рысы характеру чалавека, наадварот, асуджаюцца i зноў-такі служаць падставай для размовы на тэмы маралі, нормы якой у свядомасці народа ўзняты вельмі высока. Прыказкі пра чалавека — найбольш вялікі раздзел беларускай парэміяграфіі, як i сярод прыказак іншых народаў. У гэтым томе ён складае каля трох тысяч тэкстаў разам з варыянтамі. Не засталося па-за ўвагай фізічнае аблічча чалавека. 3 замілаваннем гаворыць прыказка пра фізічную прыгажосць, прывабны знешні выгляд. Асабліва высока ацэньваецца здароўе, якое перш за ўсё супастаўляецца з працаздольнасцю. На жаль, цалкам здаровы чалавек у сацыяльных i матэрыяльных умовах старой вёскі быў з'явай не такой ужо частай. Прыказкі сцвярджалі: Няма чалавека без вады; У нашым дварцы ўсе хварцы. Адсюль мноства прыказак пра розныя чалавечыя немачы, хваробы, фізічныя заганы — калецтва, слепату, глухату, сухоты, змарнеласць, худзізну, гарбатасць, розныя захворванні: Хвароба прылікі шукае; Хрыпае ў грудзях, не будзеш у людзях; Кароста — хвароба не проста. Але больш за ўсё прыказак пра маральныя якасці чалавека. У гэтых творах праявіліся асновы маралі народа, яго здаровая этычная філасофія, правілы прыстойных паводзін i ўзаемаадносін, якія народ глыбока шануе. Са станоўчых якасцей чалавека прыказкі з асаблівай павагай гавораць пра розум, кемлівасць, дабрату i прыязнасць, смеласць, руплівасць, цярпенне, праўдзівасць, памяркоунасць, ашчаднасць, асцярожнасць, сціпласць i ў той жа час адчуванне чалавечай годнасці, ахайнасць. Але лепшымі якасцямі чалавека прыказка лічыць працавітасць i ўмельстза. 3 глыбокай павагай у народзе заўсёды гаварылі пра чалавека толькі тады, калі ён умеў добра працаваць. Толькі праца можа ўпрыгожваць чалавека, стварыць яму славу. У гэтым непахіснае перакананне народа, непарушны яго закон. Таму лянота, гультайства, няўмельства i дармаедства ва ўяўленнях народа-працаўніка — найбольш агідныя недахопы ў чалавеку. На гэтыя за ____________ 97 Гл.: В. Г. Белинский. Полн. собр. соч., т. 10. М., 1956, стар. 70.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁
 ◀  / 560  ▶