Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
магутнасці бога, яго справядлівасці i дабраты. Прыказкі выяўляюць паступовы рост атэістычных перакананняў у народзе: Не роўна бог дзеліць; У бога надзея, як хлеб у торбе; Абяцаў бог даць, але казаў пачакаць; На табе, божа, што мне нягожа. Пазбаўлены асаблівай пачцівасці прыказкі пра святых, прарокаў. Наадварот, ім прыпісваюць усе чалавечыя заганы: Пакуль да бога, то святыя дух выймуць; Калі не пад'ясі, святых прадасі; Кожны святы да сябс горне. 3 выразным налётам гумару прыказкі гавораць пра набожнасць, мальвы, афяры на царкву, некаторыя царкоўныя абрады, пасты i г. д.: Бачылі чудатворцы, якія мы багамольцы; Пацеры не картопля, не акіснуць. Яшчэ В. Р. Бялінскі i А. I. Герцэн даводзілі, што рускі народ не з'яўляецца рэлігійным, спасоілаючыся пры гэтым на яго прыказкі. Герцэн, напрыклад, пісаў: «Мноства прыказак сведчыць пра абыякавасць рускіх да рслігіі: «Гром не грымне—мужык не перахрысціцца», «На бога спадзявайся, ды сам не хіб» 9э. Toe ж можна сказаць i пра беларусаў. Супярэчлівае i нават адмоўнае стаўленне беларускага селяніна да веры ў бога трапна падгледзеў М. Федароўскі. У яго рукапіснай спадчыне I. У. Саламевіч выявіў такое цікавае нагляданне: бог у беларусаў «ёсць богам, але не тым, як яго сабе ўяўляе кожны хрысціянін. Гэта бог строгі i помслівы, які не мае ўсемагутнай улады. Яго часам нават можна ашукаць. Адным словам, гэта бог паганскі, акружаны анёламі i хрысціянскімі святымі. Пра бога яны не гавораць з поўнай пашанай i павагаю — у гутарковай мове ён часта выступав ў жартах, прыказках, казках i кляцьбе таксама... Народ тутэйшы глыбокай веры ў бога, пашаны да яго не мае»96. Прыказкі пра бога, святых, царкоўныя культы i духавенства, змешчаныя ў гэтым томе, з'яўляюцца пераклнаўчым пацвярджэннем высноў Федароўскага. Гэтыя народныя творы могуць паслужыць добрым сродкам для цяперашняй атэістычнай работы ў масах. Савецкі народ будуе грамадства, у якім канчаткова адамрэ рэмгійны светапогляд. Але ён адамрэ не сам па сабе: патрэбна сістэматычная, настойлівая i паслядоўная работа па пераадоленню рэлігійных перажыткаў. Закранаюцца ў прыказцы таксама пытанні асветы, адукацыі, школы, гаворыцца пра пісьменнасць i кнігу. Народ здаўна ўсведамляў значэнне навукі i ведаў, хоць яны i былі маладасягальныя для яго да рэвалюцыі. Прыказкі заклікалі настойліва вучыцца: Хочаш многа знаць, трэба мала спаць; Часам вучоны будзе лепей, як злачоны. В. Р. Бялінскі адзначыў, што імкненне да асветы, да ведаў складае г дну з лепшых якасцей рускага народа, i гэта зиайшло адлюстраванне ў 95 А. И. Г е р ц е н. Собр. соч. в 30 т., т. 6. М., 1955, стар. 211. 96 Цыт. па кн.: Я. С а л а м е в і ч. Міхал Федароўскі. Мінск, 1972, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца, падясі
25 👁
 ◀  / 560  ▶