Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Прыказкі раскрываюць таксама асновы працоўнага i маральнага выхавання дзяцей, здаровыя прынцыпы народнай педагогікі i яе нацыянальныя асаблівасці, усё, што складае прадмет эінапедагогікі93. Вывучэнне такіх прыказак можа мець немалое практычнае значэнне, паколькі яны змяшчаюць значны педагагічны вопыт народа. Прыказкі павучаюць i засцерагаюць: «Апека вочы выпека; 3 пестуна нічога не будзе; Чым больш кошку гладзіш, тым больш горб падымае. У прыказкавых творах знаходзім мы таксама погляды народа на роднасць i сваяцтва. Радня выступае ў ix пад рознымі найменнямі — радзіна, род, радня, свае; амаль не заўважаецца розніца паміж кроўнай раднёй i някроўнай — сваяўством. Роднасныя сувязі ў старым сялянскім быце былі моцныя. I наадварот, пра чалавека чужога, не сваяка, маглі сказаць: А йдзе крыві ні ложкі, там праўды ні крошкі. У прыказках адзначаны таксама некаторыя рысы пахавальнага рытуалу, завяршаючага абраду на жыццёвым шляху чалавека: Свадзьба слаўка песнямі, хаўтуры — вытніцамі. Духоўнае жыццё народа, яго духоўная культура ў параўнанні з гаспадарчай дзейнасцю, матэрыяльным i грамадскім бытам у значна меншай ступені з'явіліся аб'ектам беларускіх прыказак i прымавак. Галоўнымі тэмамі тут паслужылі рэлігія як пануючы светэпогляд у класавым грамадстве, атэізм, у мсншай ступені асвета, паколькі аж да самай рэвалюцыі яна была пашырана слаба, i некаторыя галіны мастацкай народнай творчасці. У прыказках адлюстраваны народныя ўяўленні аб богу. У многіх прыказках набожнага характару вельмі адчувальны ўплыў афіцыйнай рэлігійнай ідэалогіі, царкоўнай казані: Без бога не да napora; Бачыць бог з неба, што каму трэба; Ад бога нідзе не ўцячэш. Пэўная частка прыказак, узнікшых пад уздзеяннем царкоўнай прапаганды, асела ў народзе, хаця i ўжывалася ім рэдка, да таго ж часам не без іроніі. Асобныя ж буржуазныя фалькларысты-клерыкалы (свяшчэннікі Д. Булгакоўскі, I. Берман, а таксама А. Ельскі i інш.), каб дагадзіць свецкай i духоўнай уладзе, усяляк прапагандавалі праз свае зборнікі «набожиыя» прыказкі, выдаючы ix за сапраўдную народную творчасць, a Ельскі, якз сам пісаў павучальныя вершы ў духу хрысціякскай маралі, выдаў зборнічак спецыяльна падабраных рэлігійных прыказак для распаўсюджання ix у народзе 9\ Вывучэннг сапраўднай народнай творчасці паказвае, што большасць прыказак пра бога ўспрымае яго крытычна, пазбаўлена пачцівасці, мае адцент сумненняў, недаверу, хістанняў, насмешкі i прамога адмаўлення ўсе93 Гл.: Г. Н. В о л к о в. Этнопедагогика. Чебоксары, 1974. 94 A. J е 1 s k i. 100 pzykazak, prydumak i gawendau dla Biełaruskaha (Krywickaha) narodu. Wilno
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам, зявіліся
29 👁
 ◀  / 560  ▶