Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
У беларускіх прыказках сцісла гаворыцца i пра многія іншыя важныя гістарычныя падзеі — наезды татар, гвалтоўнае насаджэнне уніі i каталіцызму, навалу шведаў i перамогу рускіх воінаў пры Пятры I, падзелы Рэчы Паспалітай, аграрную рэформу 1861 г. i інш. Блізка да народных прыказкавых твораў з гістарычным зместам прымыкаюць прыслоўі пра жыхароў розных мясцовасцей. Гэта пераважна незласлівае, лагоднае пасмейванне з заўважанай той або іншай адметнай рысы жыхароў суседняй вёскі, павета, губерні (у адзенні, гаворцы, занятках i г. д.) або характарыстыка ў такой жа манеры суседніх народнасцей. Трэба сказаць, што ў гэтых жартах-характарыстыках не было ніякай міжнацыянальнай варожасці ці непрыязні. У прыказках чацвёртага раздзела паўстае сямейны быт беларускага селяніна ва ўсёй яго шматграннасці i супярэчнасцях. У ix выражаны погляды народа на шлюб i сям'ю, дзяцей i ix выхаванне, адлюстраваны ўнутрысямейныя адносіны, сямейныя абрады i звычаі народа. Шырока раскрыты дашлюбныя адчосіны моладзі (Сілаю не быць Miлаю; Без пары няма кахання), роля шлюбу ў жыцці чалавека, даўняя вера ў суджанага лёсам або богам, вясельныя звычаі i сам ход вяселля (Нарачонага не абойдзеш; I з каберца расходзяцца). У прыказках асветлены шырокі круг пытанняў сям'і, становішча паасобных яе членаў i ўвесь дамашні быт: Хоць вох, да ўдвох; Сам бог рад, калі ў сям'і лад; Шэпты хату губяць. Выразна выступае пачцівасць дзяцей да бацькоў, выхаваная з маленства, асаблівая цеплыня i пяшчотнасць у адносінах да маці: Пры сонейку цёпла, пры матачцы добра. У той жа час існавала многа прыказак, у якіх паказана прыніжанае становішча жанчыны ў сям'і, адлюстраваны стары сацыяльны парадак, ганебны погляд на жанчыну, прывіты рэлігіяй i царквой: Ведама — баба, а не чалавек; У бабы розуму не пытай; Гаспадынька, твая рэч—глянь у печ. Аднак пераважная большасць прыказак пра жанчыну мела жартоўны, кплівы характар. У сапраўднасці роля жанчыны ў сялянскай сям'і i гаспадарцы была значнай, адчувальнай i дастаткова самастойнай. Значнае месца ў прыказках сямейна-бытавога зместу займаюць дзеці i ix выхаванне. Нараджэнне дзіцяці i сямейная ўрачыстасць хрэсьбін парадзілі нямала прыказак i прымавак, сярод якіх ёсць i парады, i прыкметы, а часам i добразычлівыя падсмейванні з галоўкых удзельнікаў хрэсьбін — бацькоў, бабкі, кумоў, рад застольных прыгаворак i зычэнняў: Не соладка ляжаць у полазе; На вяселле ідуць з вачамі, а на ксціны з жыватамі. У многіх прыказках выяўлена матчына любоў i пяшчотнасць да дзяцей, у той жа час паказана, у якіх цяжкіх матэрыяльных умовах даводзілася ix гадаваць, якім горкім было расставание з немаўляткамі: Аднаго да долу, другога да дому
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю, сямі
39 👁
 ◀  / 560  ▶