Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
таму не маглі не зрабіцца аб'сктамі шматлікіх прыказак, таксама як багацтва, сацыяльна-маёмасная няроўнасць. «Бедната — дурата»,— абвяшчае прыказка, падкрэсліваючы тым самымг што абавязковым выніка.м беднасці з'яўляліся цемра, непісьменнасць. «Чашыся конь з канём, вол з валом, a свіння аб вугал; Аднаму льецца, а другому нават не капае»,— так вобразна характарызуе прыказка сацыяльны падзел класавага грамадства. Тут варта прыгадаць i з'яўленне шэрагу актынародных прыказак пра «мужыка», якія, безумоўна, узніклі ў чужым класавым асяроддзі. Яны пагардліва ставіліся да «хлопа», стараліся прынізіць яго годнасць, высмеяць (Колькі мужыка мёдам не маж, a ўсё дзёгцем смярдзіць). Частка такіх прыказак пранікла ў народны рэпертуар i ўжывалася як іранічнае насмяянне з уласнай бяды. Трапілі яны зусім беспадстаўна i ў фальклорныя зборнікі як «народныя» творы. Нібы працягам групы твораў пра беднасць i жабрацтва служаць прыказкі пра бяду, гора, ліха, напасці, злыдні, якія неадступна крочылі праз усё жыццё за селянінам, прыгнечаным панам i нуждой: Ад бяды не скутаешся; Прыпадкі па людзях ходзяць, а ке па лесе. Але ў народзе жыла ўсё ж надзея на лепшае, аб чым сведчаць i прыказкі: Загляне сонца i ў наша аконца. У грамадска-эканамічным жыцці беларускага сялянства, асабліва з развіццём таварна-грашовых адносін, узмацненнем сувязей з горадам i рынкам, усё большае месца пачынаюць займаць гандаль, грошы. Прыказак на падобныя тэмы, а таксама пра пазыкі i даўгі, пра карчму — вялікая колькасць (у гэтым томе ix каля 700 разам з варыянтамі). Зразумела, што значная частка ix параўнаўча позняга паходжання — эпохі капіталізму: Баш на баш — прыдачы нямаш; За грошы ўсюды шабас; Не зажыўшы нендзы, не мець пенендзы; Пазыкі ходзяць у лыкі. Асобная група прыказак характарызуе рэкрутчыну, салдатчыну, найбольш вядомыя войны. Яны выражаюць адносіны народа да рэкруцкага набору, які быў сапраўднай яго бядой, да сістэмы муштры i палачнай дысцыпліны ў царскай арміі. У той жа час прыказкі ўслаўляюць смеласць i гдвагу рускага салдата. Прыказкі таксама даюць народную ацэнку гістарычным падзеям i асобным гістарычным дзеячам: Батура—сабачча натура; Настаў Панятоўскі, стаў хлеб не такоўскі. У народнай творчасці — песнях, вусных апавяданнях, паданнях — захавалася, напрыклад, памяць прэ Айчынную вайну 1812 года, пра баявую славу яе герояў. Вайна пакінула след i ў прыказках, якія выкрываюць захопніцкія імкненні Напалеона, высмейваюць яго няўдачлівых ваяк, рэшткі якіх паспешліва ўцякалі з Расіі: Наша Бяроза чужых i генералаў тапіць можа; Мусю, француз, ці не з'ясі гарбуз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абсктамі, зясі, зяўленне, зяўляліся
31 👁
 ◀  / 560  ▶