Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
народа неаддзельна ад хабарніцтва, невыносных падаткаў, якія плылі з парожняй кішэні селяніна ў ненаедную «казну». 3 народных прыказак нібы паўстае ўся адміністрацыйная будова царскай Расіі, а часткова i грамадства больш ранняга часу — феадальнай Рэчы Паспалітай, Вялікага княства Літоўскага ці нават Старажытнай Русі (Хавай свае мёды для пана ваяводы) з усімі ix заганамі. У сё гэта народ трапна прыкмеціў i выказаў у сваіх кароткіх прыказках. У ix выкрываецца таксама класавая сутнасць панскага i царскага суда i законаў, што заўсёды абаранялі толькі багатых, a вінавацілі працоўнага чалавека, гарапашнікамужыка: Вінават, што свінават; Чый паўштох паўней, таго i суд спраўней. Прыказкі пра службу, наймы склаліся пераважна ў асяроддзі наймітаў, адыходнікаў, сезонных рабочых з сялян, батракоў. Па паходжанню многія з гэтых прыказак параўнаўча познія i маглі ўзнікнуць у X I X — пачатку X X ст., у капіталістычную эпоху. У некаторых прыказках службу трэба разумець як вайсковую. Адной з найболын прыкметных з'яу грамадскага жыцця беларускага селяніна былі элементы калектывізму i суседская ўзаемадапамога, без чаго існаванне асноўнай масы сялянства ва ўмовах старой вёскі было б яшчэ цяжэйшым. З'ява гэта мае глыбокае карэнне ў першабытнаабшчынным ладзе з яго калектывісцкімі ўяўленнямі. У беларускай вёсцы калектывізм i ўзаемадапамога здаўна бытавалі ў розных праяўленнях i перш за ўсё ў форме грамады i народнага звычаю талакі92. Падкрэсліваючы неадольную сілу калектыву, прыказка абвяшчае: Грамада — вялікі чалавек; Дзе дружна да хаўрусна, там не грузна. 3 яўным асуджэннем прыказкі гавораць пра крайні індывідуалізм, пра імкненне адгарадзіцца ад грамадскіх спраў, хаванне ў сваёй шкарлупіне, пра дбанне толькі аб уласных інтарэсах, абыякавасць да патрэб іншых. Праяўленнем тых жа рыс калектывізму i ўзаемадапамогі, што характарызуюць грамадскае жыццё беларускага селяніна ва ўсе часы яго гісторыі, з'яўляюцца сяброўства, добрасуседства, гасціннасць. Народ заўсёды высока ставіцца да гэтых якасцей: У няшчасці прыяцеля пазнаць; Не купі двор, a купі суседа; Госць у дом, бог у дом. Таму нядобразычлівасць, варожасць парадзілі нямала асуджальных прыказак i прымавак. У гэтым — сведчанне маральнай чысціні народа. Наогул многія прыказкі прасякнуты пачуццём дружбы, таварыскасці, дабраты, чуласці да чужой бяды, што зберагалася ў народзе нават у самых складаных i цяжкіх абставінах яго існавання. Беднасць, жабрацтва, галеча — гэта тыя болькі класавага антаганістычнага грамадства, якія неадступна спадарожнічалі працоўнаму люду i 92 Гл.: М. Я. Г р і н б л а т. Риси громадського побуту білоруських селян другоі половини XIX—початку X X ст.— «Народна творчість та етнографія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

білоруськйх, зява, зяу, зяўляюцца
32 👁
 ◀  / 560  ▶