Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
што так добра выказаў Якуб Колас, пачынаючы сваю паэму «Новая зямля»: Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы. А народ выразіў свае пачуцці да Радзімы таксама трапнымі словамі: У сваім краю, як у раю. Тугу па роднаму куту беларус выявіў у прыказу ках: Чужая старана тугою арана, слёзкамі засявана; 3 роднага краю i варона міла i інш. Яны ўзніклі пераважна сярод адыходнікаў, сялян, якіх цяжкія ўмовы жыцця вымушалі пакідаць свой дом i шукаць кавалак хлеба ў шахтах, гарадах, партах; ix стваралі таксама рэкруты, салдаты. У прыказках пра польскага караля i рускага цара, пра паноў i шляхту, пра прыгон найбольш выразна агаліліся класавыя супярэчнасці. Амалъусе гэтыя творы з'явілісч ў эпоху феадалізму, у часы паншчыны. Наяўнасць вялікай групы прыказак i прымавак пра паноў i шляхту калежыць да спецыфікі беларускага прыказкавага рэпертуару. Яна абу» моўлена характарам сацыяльна-гістарычнага развіцця Беларусі эпох! феадалізму. У фундаментальным зборніку рускіх прыказак Даля нават падобнай рубрыкі няма. У беларускіх прыказках народ не проста выяўляе сваю нянавісць да паноў, але i з'едліва высмейвае ix агідную сутнасць: Голькі й гора пану, што жывот баліць; Чым больш пан, тым шапка НЯ' людска. У моцны антыпанскі струмень беларускіх прыказак уліваюцца i шмат* лікія творы пра «падпанкаў», розных панскіх паслугачоў — войтаў, цівукоў, аканомаў i іншых прыганятых. Яны былі народу не менш, а часам i больш ненавісныя, чым самі паны: Паны, як паны, ды падпанкі жыць не даюць. Шырока прадстаўленая тэма паншчыны, прыгонных павіннасцей таксама належыць да адметных рыс беларускіх прыказак сацыяльнага характеру. Частка ix пазней набыла i пераносны сэнс. Прыказкі выкрываюць непрывабнае аблічча папоў, ксяндзоў i іншых царкоўнікаў. Такіх твораў сярод беларускіх прыказак было вельмі многа. Толькі невялікая колькасць, прытым найменш «вострых» антыпапоўскіх прыказак, пераадолеўшы заслон свецкай i духоўнай цэнзуры, змагла трапіць у дарэвалюцыйныя зборнікі. У вядомым зборніку Даля падобных прыказак амаль зусім няма, a ў яго «Тлумачальным слоўніку» — толькі паасобныя ўзоры. Народ заўважыў i закляйміў найбольш агідныя рысы ў паводзінах «святароў»: Людзі ох да ой, а папу палатна свой; Радзіся, хрысціся, жаніся, памірай — за ўсё грошы дай. Не маглі абысці прыказкі тых, на кім трымаўся лад эксплуатацыі i прыгнёту: царскіх чыноўнікаў, царскае «начальства», а яно ў свядомасці 3. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зедліва, зявілісч
30 👁
 ◀  / 560  ▶