Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
ларуса, таксама не былі такімі ўжо частымі гасцямі на стале бяднейшага ды i сярэдняга селякіна. Да гэтых прадуктаў ставіліся вельмі ашчадна. Асновай жа харчавання быў хлеб: Хлеб — усяму галава; Хлеб i соль — то ўся праўда. Пра хлеб i больш за ўсё прыказак. Аб ім увесь клопат, увесь непакой. Вялікага клопату патрабавала i жыллё селяніна, яго хата. Як вядома, жыллё разам з прыладамі вытворчасці, ежай, адзеннем належыць да асноўных матэрыяльных даброт, важнейшых патрэб чалавека. Таму i хата заняла адпаведнае месца ў тэматыцы прыказак, у якіх выявілася замілаванне да свайго жылля, страхі над галавой, прытулку: Няма лепшае справы ад свае хаткі; Бяда не мець свайго вугла. Адзенне i абутак у параўнанні з ежай занялі больш сцінлае месца ў беларускай прыказкавай творчасці. Але i тут нямала цікавага i павучальнага. Як i ў прыказках пра харчаванне, i тут адзін з вядучых матываў — нястача, галеча, недахват адзення i няспынны заклік да беражлівасці: Галодны мілю ўвойдзеш, а голы i за парог не выйдзеш; У чом у касцеле, у том у пасцелі; Шануй адзежыну раз, а яна цябе — дзесяць. Не абышла прыказка i такую галіну матэрыяльнага быту, як шляхі зносін i транспартныя сродкі. Многія прыказкі непасрэдна павучаюць паводзінам у дарозе, характарызуюць дрэнны стан дарог у дарэвалюцыинаи Беларусі, у ix фігуруе асноўны сродак транспарту мінулага — сялянскі воздрабіны: Не конь вязе, а дарога; Дарога на канцы языка; У дарозе i ацец таварыш; Ладзь калёсы зімой, a сані летам. Прыказкі, што датычаць матэрыяльнага быту, пры многіх супольных рысах з творчасцю іншых народаў адзначаны i рысамі нацыянальнай своеасаблівасці культуры. Тады, калі прыказка разважае пра хату i яе ўнутраны выгляд, пра печ, пра адзенне i асабліва пра ежу, народныя стравы або што іншае, адчуваецца, што гаворка вядзецца пра будынкі, адзенне, ежу, да якіх прызвычаены іменна беларускі селянін. Возьмем хаця б такія прыказкі i прымаўкі: У вашэці пуста ў клеці; Голад не дзядзіна; Ад крупені дзеці паглупелі; Адзін блін i тэй на рэшаце. Трэба таксама адзначыць, што многія прыказкі, у якіх гаворыцца пра прадметы або з'явы штодзённага быту, эмяшчаюць схаваны сэнс: гэтыя прадметы або з'явы нібы супастаўляюцца з пэўнымі жыццёвымі абставінамі, што надае прыказкам афарыстычны характар. Напрыклад: 3 аднаго яйка яечні не будзе; На вяку давядзецца варыць i ў гляку. Асобны вялікі раздзел складаюць прыказкі i прымаўкі, у якіх — увесь грамадскі быт дарэвалюцыйнага беларускага селяніна, яго сацыяльна-палітычны светапогляд, адлюстраванне класавага падзелу ў эксплуататарскім грамадстве, нянавісці народа да прыгнятальнікаў. Вылучаюцца перш за ўсё прыказкі, якія выяўляюць замілаванне да сваёй радзімы, свайго краю, да хаты, у якой чалавек нарадзіўся i ўзрос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы
45 👁
 ◀  / 560  ▶