Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
ладамі. Да гэтай працы з павагай ставіцца народная прыказка, адначасова прысаромліваючы тую гаспадыню, якая не ўправілася напрасці ў зімовыя вечары: Не напрала пад дымком, мусіш прасці пад тынком. Наогул усякую працу народ у сваіх прыказках ставіць вышэй за ўсё, славіць яе ў шматлікіх творах, падкрэсліваючы яе найпершае значэнне ў сваім жыцці. Па працы мяркуюць пра чалавека, пра яго вартасць, высакароднасць, пра яго месца ў грамадстве. Творца прыказак — сам чалавек працы, i яму добра вядома, што іменна яна ёсць самае неабходнае, аснова існавання. Прыказкі праслаўляюць працу, працавітасць людзей i ганьбуюць бяздзейнасць, ляноту, няўмельства: Праца i сіла горы звернуць; Без працы няма чаго i хлеба шукаці; Хто спіць да сонца, таму хлеб у катомцы. У гэтым адно з праяўленняў гуманістычнай сутнасці i вартасці народных прыказак. Ганьбаванне бяздзейнасці, гультайства — таксама пэўная форма праслаўлення працы ў прыказках. Вельмі многа створана прыказак i прымавак, якія сваім зместам звязаны з матэрыяльным бытам жыхара вёскі. Яны склалі другі раздзел тома. У ix раскрыты тыя канкрэтныя эканамічныя ўмовы, у якіх даводзілася бедаваць беларускаму селяніну ў недалёкім мінулым, да рэвалюцыі. Перад намі паўстае той свет, у якім ён жыў, той ачаг, які саграваў яго ў смутку i рэдкіх радасцях. Прыказкі характарызуюць сялянскую гас.падарку ў цэлым, сядзібу, вучаць гаспадарлівай дбайнасці: Гаспадарку весці — не лалці плесці; Гумно плача без гаспадара, а хата — без гаспадыні. Расказваючы пра сялянскую хату, абсталяванне жылля, гаспадарчыя будынкі i асабліва пра ежу, харчаваине i адзенне, прыказкі шырока i яскрава раскрываюць перад намі матэрыяльныя патрэбы i вечныя клопаты селяніна. Прыказкі гэтага раздзела змяшчаюць у сабе найбагацейшую інфармацыю, каштоўныя этнаграфічныя звесткі аб матэрыяльнай культуры беларусаў, яе спецыфічных асаблівасцях. Гэта неацэнны матэрыял для пазнання даўніны народа, якое так важна для нашай моладзі i будучых пакаленняў. Але нішто, бадай, так праўдзіва не характарызуе матэрыяльны быт беларускага селяніна, як яго трапныя прыказкі,. прымаўкі i выслоўі пра ежу — гэту аснову асноў існавання ўсяго жывога. 3 ix мы даведваемся пра агульны характар харчавання селяніна ў мінулым, нярэдка галаданне (Голад— астрэй мяча), пра важнейшыя харчовыя прадукты i сурагаты, што ўжываліся ў ежу ў йеўрадлівыя гады, пра асаблівасці нацыянальнай кухні беларуса, пра звычаі, ззязаныя з ядой, i г. д. Так, прыказка «Свіння ды карова на дварэ — харч на стале» падкрэслівае ролю гэтых свойскіх жывёл як карміцеляў сялянскай сям'і. Але існавала многа бескароўных двароў, a такія найбольш спажыўныя прадукты харчавання, як мяса i сала, традыцыйныя ў нацыянальнай кухні бе-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁
 ◀  / 560  ▶