прыказкамі «парады, бытавыя правілы, нагляданні за пагодай, дзелавое жыццё ва ўсіх яго праяўленнях», лічыць, што «мастацкія пераважна прыказкі ўзніклі пазней у сувязі з агульным вылучэннем мастацтва ў самастойны від грамадскай свядомасці» 9а. Нездарма, відаць, народны каляндар у прыказках i прымаўках або прыкметы-прагнозы i вылучаюцца тым, што амаль усе яны ужываюцца без нераноснага, ускоснага сэнсу. Гэта проста найбольш кандэнсаваныя нагляданні, народныя веды, выражаныя сцісла i дакладна славеснай формулай афарыстычнага характеру. Сельская гаспадарка была асноўным i галоўным заняткам беларускага селяніна. Але разам з тым веска ведала i рад промыслаў i хатніх рамёстваў, якія служылі пэўнай падмогай селяніну. Найбольш пашыраных промыслаў i рамёстваў беларускіх сялян, якія знайшлі адлюстраванне ў прыказках i прымаўках, налічваецца каля пятнаццаці. Гэта рыбацтва, паляўніцтва, кавальства, цяслярства, бандарства, калясніцтва, ганчарства, прадзенне i ткацтва, кравецтва, шавецтва, млынарства, кажамяцтва, вясковыя музыкі. На такія заняткі, як паляўніцтва i рыбацтва, селянін не глядзеў як ка сур'ёзную справу, якая магла б забяспечыць яго сям'ю. Ен адводзіў ім вельмі малую ролю. Прыказкі рашуча сцвярджалі: «Хлеб казаў: кідай стрэльбу i вуду, то я ў цябе буду; У стральца дым густы, ды абед пусты. Затое народ заўсёды высока ставіўся да кожнага рамяства, да умелых рук, падкрэсліваў ix патрэбнасць i важнасць для чалавека, грамадства: 3 рамяством дружыць — у жыцці не тужыць. 3 другога боку, едка высмеивался няўмельства, дрэнная работа майстроў-партачоў, адмоўныя рысы рамеснікаў: Які майсцер — такая работа; Не сілай ухапі, а розумам. Усё гэта адлюстравана ў шматлікіх прыказках i прымаўках. Пра народную павагу да майстра прыгадаў Л. I. Брэжнеў, звяртаючыся да моладзі ў прамове на XVII з'ездзе ВЛКСМ: «У нашай краіне здаўна самым ганаровым у народзе было званне майстра, умельца. Нам: трэба яшчэ вышэй узняць павагу да гэтага звання, усямерна заахвочваць тых, хто дабіваецца высокай якасці ў рабоце» 91. 3 вясковых умельстваў асабліва шанавалася кавальства, такое патрэбнае кожнай сялянскай гаспадарцы. Сярод хатніх вытворчасцей прыказкі вылучаюць прадзенне i ткацтва, гэты адвечны занятак жанчыны-сялянкі, дзякуючы якому сям'я забяспечвалася адзеннем, бялізнай, спальнымі пры* 90 В. П. А н и к и н. Ответы на вопросы для научной анкеты к V Международному съезду славистов.— «Русский фольклор», VIII. М.— Л., 1963, стар. 393—394. 91 Речь Л. И. Брежнева на XVII съезде ВЛКСМ.— «Правда», 24 красавца 1974 г
Дадатковыя словы
зездзе, сурёзную, сямю, сямя
47 👁