Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
ных асацыяцый, аналогій пры характарыстыцы чалавека, яго якасцей, заган. Так дайшлі да нас прыказкі: Воўка ногі кормяць; Няма гаду без яду; Грач грачу не дзярэ ачу; Малы жук, a вялікі гук; Смала к дубу не прыстанець; 3 голага куста i ягада пуста. Асаблівую цікавасць уяўляюць сабой прымаўкі i прыкметы каляндарнага года, якія складаюць своеасаблівую сістэму народнай аграноміі i надвор'язнаўства. У старой вёсцы народны каляндар вёў лік часу эвычайна па святах, па ix вызначаліся тэрміны палявых работ. Па з'явах прыроды, што наглядадалі ў той або іншы дзень, прадказвалі, якое будзе надвор'е ў бліжэйшым i больш далёкім будучым. Народны каляндар i народная метэаралогія былі шчыльна звязаны з працай селяніна i ўплывалі на яе. Існавала, праўда, нямала прыкмет, заснаваных на забабонах, i яны толькі зацямнялі свядомасць людзей. Аднак многія прыказкі i прыкметы иароднага календара, якія грунтаваліся на нагляданнях прыроды i яе заканамернасцях, заслугоўваюць увагі. Узяць хаця б такую «метэаралагічную» народную прыказкупрыкмету: Прышоў Пятрок — апаў лісток, прышоў Ілля — апалі два, а прышла прачыстая — усе пачысціла. Яна, як бачым, правільна занатавала тыя змены, якія адбываюцца на дрэвах у пераходны час ад лета да восені. А выражана гэта ў «прыказкавай», складнай форме. Сіноптыкі так ставяцца да народных спосабаў прадказання надвор'я: «Большасць народных прыкмет звязана з мясцовымі адзнакамі надвор'я. Вельмі характэриыя з'явы папярэднічаюць, напрыклад, мясцовым ветрам... 3 пэўнымі атмасфернымі аб'ектамі звязана форма воблакаў. Людзі прыкмячалі ў прыродзе гэтыя заканамернасці. Мы з павагай ставімся да народных прыкмет i нярэдка імі карыстаемся» 89. Такім чынам, многія народныя прыказкі метэаралагічнага характару заслугоўваюць увагі i павінны з'явіцца аб'ектам вывучэння спецыялістаў. Toe ж можна сказаць i пра «агранамічныя» прыказкі. Не\ьга безуважfia прайсці міма таго вялікага вопыту, які народ набыў на працягу стагоддвяў у земляробстве. Рацыянальнасць многіх даўніх нагляданняў у гэтай Егаліне пацвярджаецца i сучаснай сельскагаспадарчай навукай. Напрыклад, яатрабаванні аб максімальна ранніх тэрмінах сяўбы ярыны. Народныя ітрыказкі здаўиа павучалі: Сей авёс у гразь, будзеш князь; Хто сее ў лёд, той п'е мёд; Калі суніца красна, не сей аўса напрасна. Можна меркаваць, што прыказкі пра прыроду i гаспадарчую дзейнасць чалавека належаць да найбольш даўніх па паходжанню, a ўжыванне ix у пераносным сэнсе, відаць, з'ява больш поэняя, таксама як i шліфаванне ix мастацкай формы. У. П. Анікін, называючы «дзелавымі» (у двукоссях) 89 Гл.: А. И в а х н о в. Меняется ли климат планеты.— «Известия», 12 сакавіка 1974 г
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам, абектамі, здаўйа, зява, зявах, зявы, зявіцца, надворе, надворя, надворязнаўства
62 👁
 ◀  / 560  ▶