Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Уся велізарная маса дарэвалюцыйных прыказак i прымавак згрупавана намі ў восем раздзелаў: Прырода, гаспадарчая дзейнасць i праца; Матэрыяльны быт; Грамадскае жыццё; Сям'я i сямейны быт; Духоўнае жыццё; Чалавек, яго якасці, мараль; Агульныя філасофскія разважанні; Розныя павучанні i жыццёвыя назіранні. Прыказкі i прымаўкі, якія ўзніклі савецкі час, вылучаны ў асобны, дзевяты раздзел. Неабходнасць такога вылучэння зусім відавочная. Сучасныя прыказкі вызначаюцца іншым светапоглядам, гавораць пра новыя, невядомыя раней аб'екты i сацыяльныя з'явы, дапоўнены новымі паняцпямі, новай лексікай, a многія з ix яшчэ цалкам не сфарміраваліся. Унутры раздзелаў матэрыял па магчымасці дэталізаваны. Такое размяшчэнне спрыяс больш поўнаму раскрыццю ідэйнага зместу прыказак, выяўленню схаванага ў ix сэнсу, функцыянальнага прызначэння. Зразумела, часта адиясенне той або іншай прыказкі да пэўнага раздзела звязана з немалымі цяжкасцямі з-за шматзначнасці многіх твораў. У такім выпадку даводзіцца часам змясціць прыказку па яе прамому сэнсу, г. зн. прыняўшы за адзнаку яе першапачатковую форму, калі яна яшчэ была толькі простым сцвярджэннем, меркаваннем пра пэўную з'яву i не набыла характар іншасказання, абагульнення. Пры размяшчэнні матэрыялу мы, следуючы народнай традыцыі, не дзелім яго таксама на прыказкі i прымаўкі. Трэба адзначыць, што прымавак наогул больш, чым прыказак. У першым раздзеле размешчаны прыказкі i прымаўкі, якія характарызуюць грунтоўнае веданне народам прыроды, назіранні над яе стыхіямі выяўляюць яго шматбаковы гаспадарчы вопыт. Гэта свайго роду народныя веды, што набыты вытворчай практыкай многіх пакаленняў. I ўсе яны псраважна звязаны са спрадвечнай асновай асноў здабывання сродкаў да існавання — зямлёй i яе апрацоўкай, земляробствам або сельскай гаспадаркай у больш шырокім сэнсе. Таму ім прысвечана такая вялікая колькасць прыказак: Зямелька — матка: i корміць, i поіць, i адзяваець; Дзяржыся за рагач, будзеш багач; Добра там дзее, дзе два аруць, а. трэці сее. 3 сялянскай працай так ці інакш звязаны i многія прыказкі пра сонца, пра розныя з'явы прыроды, ад якіх эалежыць яе плён: Сонца ўстане, так i дзень настане; Дождж у пару — усё роўна што золата; Зарадзіла мяцеліца, хлебу паловіца. Многім прыказкам аб прыродзе, яе аб'ектах, з'явах i стыхіях уласцігы i пераносны сэнс, асацыятыунасць. Асабліва выразна гата выступае ў прыказках пра жывёльиы, а таксама раслінны свет. Людзі, з найдаўнейшых часоў блізка сутыкаючыся з прыродай, праявілі тонкую назіральнасць i добра вывучылі норавы розных звяроў, жывёл, птушак, насякомых. Иабытыя веды, вопыт адліваліся ў сталыя славесныя формулы, што пераходзілі як практычная i духоўная:падчына да наступных пакаленняў. 3 цягам часу рысы, падгледжаныя ў жывёл, пачалі адыгрываць ролю вобраз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектах, абекты, зявах, зяву, зявы, сямя
41 👁
 ◀  / 560  ▶