за вядомым польскім парэміёграфам С. Адальбергам86. Такая схема размяшчэння прыказак, вядомая ў фалькларыстыцы пад назвай слоўнікаваэнцыклапедычнай, стала агульнапрызнанай у радзе краін пры выданні i рунтоўных зводаў прыказак i прымавак 87. Аднак прадметна-тэматычная класіфікацыя прыказак, з'яўляючыся значным крокам уперад у параўнанні з алфавітным размяшчэннем ix, усё ж выявіла істотныя недахопы. Асноўнай заганай гэтай сістэмы з'яўляецца адсутнасць гістарычнага падыходу да класіфікацыі прыказак, суб'ектыунае г.ылучэнне шматлікіх тэматычных груп, мала звязаных між сабой i існуючых як бы па-за часам i прасторай. У параўнанні з класіфікацыяй Адальберга — Федароўскага некалькі ўдасканаленым уяўляецца нам прынуып размяшчэння прыказак па асноўкых паняццях-тэмах, як гэта зрабіў у сваім рукапісным зборніку Сержпутоўскі. Але i такая сістэматызацыя не можа задаволіць, паколькі размешчаныя па алфавіту рубрыкі Сержпутоўскага таксама з'яўляюцца выпадковым нагрувашчваннем асобных тэм, у якім страчана гістарычная паслядоўнасць развіцця прыказак i функцыянальныя прызначэнні асобных ix катэгорый. Спосаб размяшчэння прыказак па апорнаму слову i зараз яшчэ сустракаецца ў практыцы парэміяграфічных выданняў. Так пабудавана, у прыватнасці, «Новая кніга польскіх прыказак», якая складзена на аснове ранейшых прац С. Адальберга 88. Мы не спыняемся на іншых спробах класіфікацыі прыказак па розных адзнаках, якія вядомы ў сучаснай айчыннай i замежнай парэміялогіі, часта задужа складаных i непрыдатных для выданняў зборнікаў, нават i навуковых па сваей накіраванасці. Навуковая класіфікацыя прыказак як жанру, Сыць можа, зручная i патрэбная для даследчыкаў, не супадае з задачамі, якія стаяць перад навуковымі зборнікамі прыказак. Тут неабходна ўлічваць перш за ўсё зручнасць карыстання прыказкамі, лёгкасць адшукання патрэбнага твора, не адмаўляючыся i ад навуковай сістэматызацыі. Зыходзячы з такіх меркаванняў, мы сістэматызавалі матэрыял тома пераважна па асноўных сферах жыцця i быту народа, з якімі змест i сэнс прыказкі непасрэдна звяэаны. Такое размяшчэнне, на наш погляд, i зручна для чытача i ў той жа час адпавядае навуковаму, гістарычнаму падыходу да твораў гэтага жанру. 86 S. A d а 1 b е г g. Księga przysłów, przypowieści i wyrażeń przysłowiowych polskich. Warszawa, 1891—1894. 87 Гл.: M. Ш а х н о в и ч. Краткая история собирания и изучения русских пословиц и поговороку—«Советский фольклор», 4—-5. Л., 1936. 88 Nowa księga przysłów i wyrażeń przysłowiowych polskich, t. I. W oparciu o dzieło Samuela Adalberga opracował Zespół Redakcyjny pod kier. J. Krzyżanowskiego. Warszawa
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляюцца, зяўляючыся, поговорок^—«советский, субектыунае
21 👁