Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
толькі да 1915 г. было апублікавана 12 059 запісаў84. 3 таго часу, як мы бачылі з агляду гісторыі збірання, колькасць апублікаваных беларускіх прыказак намнога павялічылася. Толькі дзякуючы аднаму зборніку М. Федароўскага, які змяшчае запісы амаль з адных заходніх раёнаў Беларусі, яна падвоілася. Тысячы новых запісаў былі зроблены савецкімі фалькларыстамі. I гэта яшчэ далека не ўсё, што бытавала i сёння жыве ў иародзе. Між тым мы не маем да апошняга часу такой класіфікацыі прыказак, якая адпавядала б навуковым патрабаванням i дазваляла б легка арыентавацца ў велізарным матэрыяле. Большасць збіральнікаў беларускіх народных прыказак i прымавак X I X — пачатку X X ст. цалкам пазбягала спроб якой-небудзь сістэматызацыі запісаў i пры публікацыі падавала ix у алфавітным парадку. Так рабілі складальнікі важнейшых зборнікаў прыказак I. Насовіч i Е. Ляцкі; тое ж мы бачым у публікацыях прыказак, якія змяшчаліся ў фальклорна-этнаграфічных зборніках Е. Раманава, П. Шэйна, а таксама ў запісах П. Шпілеўскага, В. Дыбоўскага, М. Нікіфароўскага. Д. Булгакоўскі змясціў у сваім зборніку запісы прыказак, не прытрымліваючыся нават простага алфавітнага парадку, без усякай сістэмы. Многія збіргльнікі i даследчыкі кароднай творчасці хутка адчулі недасканаласць, недарэчнасць i заганнасць алфавітнага размяшчэння прыха» зак i не пайшлі па гэтаму шляху. Ужо Я. Тышкевіч у яго публікацыі 1847 г. паспрабаваў ужыць тэматычны прынцып размяшчэння прыказак, разбіўшы ix на рад груп: гістарычныя прыказкі, пра бога, пра розныя прымхі, пра адносіны сялян з панамі, павучальна-маральныя, пра гасціннасць i інш. Да гэтых груп ён адносіў тыя або іншыя прыказкі па ix прамому сэнсу. Па-свойму размясціў прыказкі П. Гільтэбрант, узяўшы за аснову геаграфічны прынцып (па паветах). У. Даль, складальнік буйнейшага зборніка рускіх прыказак, пайшоў па іншаму шляху, ужыўшы прадмстнл-тэматычны прынцып размяшчэння ійатэрыялу. Прыказкі ён сістэматызаваў па паняццях, «па сэнсу ix, па значэнню ўнутранаму, пераноснаму, як прытч»85. Па тэматычна-сэнсавых адзнаках размяшчалі прыказкі таксама I. Ілюстраў, П. Чубінскі, У. Дабравольскі. Пэўнай разнавіднасцю тэматычнага размяшчэння прыказкавага матэрыялу з'явіўся спосаб М. Федароўскага. Ён сістэматызаваў матэрыял па асноунаму. галоунаму слову прыказкі, а гэтыя словы-рубрыкі размясціў ужо ў алфавітным парадку. Тут Федароўскі не быў арыгінальным, a следаваў 84 И. И. И л л ю с т р о в. Жизнь русского народа в его пословицах и поговорках. М., 1915, стар. 60. Дарэчы, у гэтай кнізе змешчана 318 беларускіх прыказак, сабраных генералам А. Адамовічам у Магілёўскай губ. 85 В. Д а л ь. Пословицы русского народа, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся
22 👁
 ◀  / 560  ▶