тэма працы Н. У. Янголь. Яна разглядае таксама гісторыю збірання i робіць спробу класіфікацыі беларускіх прыказак 81. Беларуская прыказка i прымаўка, ix моўнае багацце ўсё больш прыцягваюць пільную ўвагу моваведаў. Выразна акрэсліваецца пэўны мовазнаўчы напрамак у беларускай парэміялогіі. Пачатак яму паклала работа А. С. Аксамітава па вывучэнню лексікі беларускіх прыказак. У ёй дэталёва даследавана бытавая лексіка прыказак, якая датычыць жылля i хатняга начыння, адзення, ежы, сямейных адносін, абрадаў, а таксама лексіка сацыяльнага плана, аналізуецца метафарычная лексіка i працэс утварэння фразеалагізмаў. Народная фразеалогія энаходзіць адлюстраванне i ў іншых працах даследчыка 82. Беларускія мовазнаўцы даследуюць розныя прыватныя пытанні прыказкавай мовы, месца народных прыказак, прымавак, фразеалагіэмаў у творчесці паасобных беларускіх пісьменнікаў 83. Мова беларускіх прыказак i прымавак — гэта сакавітая, заўсёды жывая, маляўнічая мова народа, i не дзіўна, ппо яна вабіць да сябе моваведаў, пісьменнікаў, паэтаў. Пра беларускую прыказку, як бачым, напісаны ўжо рад цікавых прац. Але няма яшчэ манаграфічнага даследавання, у якім знайшла б усебаковае i поўнае асвятленне гэта важная частка мастацкай культуры народа, яго духоўны скарб, што з даўніх часоў прызначаны адстайваць жыццёвую праўду, справядлівасць i прыгажосць чалавека. Стварэнне такога даследавання да гэтага часу застаецца пачэсным абавязкам беларускіх фалькларыстаў. Скароніца беларускіх народных прыказак i прымавак невычарпальная. Паводле няпоўнага падліку вядомага рускага парэміёграфа I. I. Ілюстрава, 81 А. В. Янголь. Белорусские пословицы и поговорки. Автореферат канд. дис. Минск, 1975. 82 А. С. А к с а м i т a ў. Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі. Мінск, 1958; гл. таксама: А. С. Аксамит о в. Материалы для диалектного словаря белорусской фразеологии в говорах Западной Брянщины.— «Труды Самаркандского гос. ун-та. Новая серия», вып. 237, 1972. 83 Н. Бурака. Некаторыя заўвагі пра сінтаксіс беларускіх прыказак.— Лінгвістычны эборнік. Мінск, 1968; я е ж: Сказ тоеснасці ў беларускіх прыказках.— Там жа; М. В. П е т р ы к е в i ч. Формы загаднага ладу ў беларускіх прыказках.— «Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук», 1973, № 4; Г. П а р а с к е в і ч. Асабовыя ўласныя імёны ў беларускіх бытавых прыказках.— Там жа, 1974, № 5; А. Базыленка. Народныя фраэеалагізмы ў мове твораў Якуба Коласа.— У кн.: Вялікі пясняр беларускага народа. Мінск, 1959; Т. Ф. С ц я ш к о в i ч. 3 назіранняў над мовай К. Крапівы. Мінск, 1961; И. Я. Лепешев. Фразеология в произведениях К. Крапивы. Автореф. канд. дис. Минск
Дадатковыя словы
скарбніца
44 👁