аналіз зместу i формы прыказак, спроба ix класіфікацыі. Агульным нарысам у пэўнай ступені з'яўляецца i прадмова М. Р. Судніка да вядомага зборніка прыказак Ф. Янкоўскага. Сур'ёзным разважаннем, тэарэтычным артыкулам пра беларускую прыказку з'яўляецца рэцэнзія Р. Шкрабы на той жа зборнік Ф. Янкоўскага 75. Бясспрэчныя дасягненні маюцца ў даследаванні асобных аспектаў белгрускай парэміяграфіі. Тут перш за ўсё мы маем на ўвазе тэарэтычныя працы Ф. М. Янкоўскага па беларускай народнай фразеалогіі i яго спробы этымалагічнага аналізу асобных фразеалагізмаў76. У вывучэнне гэтай галіны народнай славеснай творчасці Ф. Янкоўскі ўнёс прыкметны уклад. Народнай фразеалогіі прысвечан таксама рад артыкулаў I. Я. Лепешава 77. Удумліваму даследаванню падвергліся пытанні паэтыкі беларускай прыказкі ў працах М. A. Янкоўскага78. Аўтар гаворыць пра «прыказкавую паэзію», якую ён ставіць у адзін рад з «лепшымі мастацкімі здабыткамі чалавецтва»79. Манаграфія М. A. Янкоўскага — арыгінальнае даследаванке, у якім на шматлікіх i з густам падабраных прыкладах дадзены грунтоўны i вытанчаны аналіз усіх важнейшых элементаў паэтыкі прыказкі. Асаблівая ўвага аддадзена даследаванню асацыятыўнасці прыказкі, якая вынікае з самой прыроды i прызначэння гэтых афарыстычных твораў, мастацкаму вобразнаму мысленню. Глыбока аналізуюцца ў кнізе інтанацыйнарытмічная аснова прыказкі i яе гукавыя, эўфанічныя сродкі. Гэта якраз тыя пытанні, якія былі яшчэ недастаткова вывучаны. Сатыру i гумар як адметную ўласцівасць беларускіх прыказак даследаваў А. С Фядосік80. Ідэйна-тэматычны змест беларускіх прыказак — 75 Р. Ш к pa б a. Сіла слова. Мінск, 1960, стар. 170—181. 76 Ф. Я н к о ў с к і. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, ix значэнне, ужыванне. Мінск, 1968; я г о ж: Белорусская народная фразеология. Автореферат докт. дис. Минск, 1969; я г о ж: Да этымалогіі беларускіх фразеалагізмаў.— «Полымя», 1969, № 6, я г о ж: Четыре фразеологических этюда.— У кн.: Проблемы истории и диалектологии славянских языков. М., 1971. 77 И. Я. Л е п е ш е в. Белорусская диалектная фразеология в словарях различных типов (Лексикографический обзор).— «Труды Самаркандского гос. ун-та. Новая серия», вып. 237, 1972; я г о ж: Пра два самастойныя фразеалагізмы.— «Весці А Н БССР. Серыя грамадскіх навук», 1971, № 5. 78 М. А. Я н ко ў с к і. Паэтыка беларускіх прыказак. Мінск, 1971; я г о ж: Пра народную прыказку.— «Полымя», 1966, № 8; я г о ж: Слова i вобраз ва ўсходнеславянскіх прыкаэках.— У кн.: Тыпалогія i гісторыя славянскіх моў i ўзаемасувязі славянскіх літаратур. Мінск, 1967. 79 М. А. Я н к о ў с к i. Паэтыка беларускіх прыказак, стар. 3. 80 А. С. Ф я д о с i к. Сатыра i гумар у беларускіх народных прыкаэках, прымаўках i загадках.— «Весці А Н БССР. Серыя грамадскіх навук
Дадатковыя словы
зяўляецца, сурёзным
33 👁