лікага запасу беларускіх прыказак — аднаго з важнейшых пластоў народнай творчасці. Псршай па часе тэарэтычиай працай аб беларускіх прыказках у савецкай фалькларыстыцы быў разгорнуты артыкул К. К. Атраховіча (К. Крапівы) «Беларускія прыказкі», напісаны ім у 1926—1927 гг. 73 Аўтар артыкула быў яшчэ студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта, але работа яго ўжо ў той час вызначылася сталасцю думкі i добрым адчуваннем народнай мовы ў найтанчэйшых яе нюансах, а галоўнае — новым, класавым, матэрыялістычным падыходам да народнай творчасці. К. Крапіва раскрыВае паняцці прыкэзкі i прымаўкі, вельмі цікава паказвае розніцу між імі ў залежнасці ад таго, як сфармулявана думка, падкрэслівае значэнне прыказак у народным жыцці, наяўнасць многіх супольных прыказак у розных народаў i ў той жа час — нацыянальную своеасаблівасць прыказак кожнага народа. Асноўнае месца ў працы займае грунтоўны агляд тэматыкі беларускіх прыказак на падставе шматлікіх умела падабраных прыкладаў са зборнікаў Насовіча, Раманава i ўласных запісаў. Агляд зроблен па такіх буйпых тэматычных трупах: прыказкі, у якіх выяўляюцца рэлігійна-філасофскія погляды народа, прыказкі маральна-этычнага характару, прымаўкі — характарыстыкі людзей, прыказкі, што падсумоўваюць жыццёвую практыку (класавага характару, у сямейным жыцці), i прыказкі з матывамі працы. Трэба прызнаць, што групы гэтыя вельмі шырокія, бо кожная з ix змяшчае шэраг зусім самастойных тэм. Даволі падрабязна i дасканала разгледжана ў працы мастацкая форма г.рыказак. Аўтар асобна спыняецца на асаблівасцях ix слоўніка, на вобразнасці мовы, паэтычных сродках i тропах, прыёмах паэтычнага сінтаксісу. на будове прыказкі, на сугучнасці i рыфме. Заслугоўвае ўвагі спроба «намаляваць вобраз тварца i спажыўца разгледжаных прыказак». Праца змяшчае нямала слушных думак, палажэнняў, што не страцілі сваёй навуковай вартасці i сёння. Пасля працы К. Крапівы грунтоўяых даследаванняў пра беларускую прыказку ў цэлым пакуль што не з'язілася. Можна адзначыць толькі некалькі кароткіх нарысаў, прысвечаных беларускім прыказкам i прымаўкам. Гэта невялікая брашура П. П. Ахрыменкі «Беларускія загадкі, прыказкі, прцмаўкі» (Мінск, 1961), у якой прыказкі разглядаюцца пераважна ў сувяз! з ix паходжаннем, а таксама адпаведныя раздзелы ў агульных працах i дапаможніках па беларускаму фальклору74. У ix даецца азначэнне жанруг 73 К. К р а п і в а. Зб. тв. у 4 т., т. 4. Мінск, 1963, стар. 223—269. 74 Гл.: К. П. К а б а ш н i к а ў. Нарысы па беларускаму фальклору. Мінск, 1963, стар. 65—71; Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Гісторыка-тэарэтычнае даследаванне. Мінск, 1967, стар. 142—148 (аўтар М. Я. Грынолат
Дадатковыя словы
грынблат, зязілася
26 👁