Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Працу Ляцкага, якую аўтар сціпла назваў «Некалькі заўваг» 71, Карскі зусім абгрунтавана залічвае да «вучоных работ». Гэта сапраўды даследаванне беларускай прыказкі i прымаўкі. Добры знаўца гэтага жанру фальклору, дзейсны збіральнік прыказак, Ляцкі ў сваім даследаванні абагульняе нагляданні над ix эстэтычнай i пазнавальнай сутнасцю, дае навуковае азначэнне прыказкі i прымаўкі i ўдакладняе адрозненні паміж імі. Аўтара займаюць таксама пытанне паходжання прыказак, ix сувязь з іншымі відамі фальклору: ён прыводзіць прыклады, з якіх відаць, што вытокі ясобных прыказак у народных жартоўных апавяданнях, у песнях. Ляцкі даволі падрабязна аналізуе паэтычныя сродкі прыказкавай творчасці, асабліва спыняецца на вобразнасці прыказкі. Агульны навуковы агляд беларускіх прыказак i прымавак зрабіў Я. Ф. Карскі. Ен прысзяціў ім спецыяльны раздзсл працы «Беларусы». Прыказкі ён лічыць «адным з даўнейшых відаў народнай славеснасці», падкрэслівае ix павучальны характар: «Прыказкамі старыя навучаюць моладзь добрай маральнасці, прыказкамі яны праследуюць заганы i слабасці, да ix звяртаюцца яны пры суцяшэнні ў няшчасці i смутку» 72. Карскі дае сціслы, але даволі поўны гістарыяграфічны нарыс беларускай парэміяграфіі X I X ст., адзначыўшы ўсе важнейшыя публікацыі, на многіх прыкладах падкрэслівае даўняе паходжанне беларускіх прыказак. Разглядаючы ix змест, Карскі спыияецца на прыказках, якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі, старажытныя вераванні народа, яго сямейныя адносіны, маральныя якасці, матэрыялины быт (дакладней кажучы, «неііатрабавальнасць» беларуса да ежы, адзення i г. д.), жыццё за прыгонам, а таксама на прыказках «юрыдычнага характеру» i прыказках пра прыроду. Пры гэтым даследчык не робіць ніякай спробы класіфікацыі матэрыялу. Коратка разглядае Карскі таксама «форму, славеснае. выражэнне» беларускай прыказкі, спыніўшыся пераважна на ўзаемаадносінах яе частак, рыфме i рытміцы. Можна яшчэ адзначыць невялікі артыкул У. М. Дабравольскага пра прыказку i загадку («Живая старина», 1898, № 1—4). Тут звяртае на сябе ўвагу дыферэнцыраваны падыход аўтара да твораў гэтага жанру. «Некаторыя прыказкі,— піша Дабравольскі,— належаць вядомаму ўзросту, иолу, класу людзей i адпавядаюць ix заняткам» (стар. 494). Такім чынам, ад дарэвалюцыйных даследчыкаў беларуская савецкая фалькларыстыка атрымала небагатую спадчыну ў галіне парэміялогіі. Гэта былі толькі намёткі, пачатковыя крокі ў вывучэнні i агульнай ацэнцы вя71 Е. А. Л я ц к и й. Несколько замечаний к вопросу о пословицах и поговорках.— «Известия Отделения рус. языка и словесности имп. Академии наук»,т. II. СПб, 1897. 72 Е. Ф. К а р с к и й. Белорусы, т. III. Очерки словесности белорусского племени. I. Народная поэзия. М., 1916, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
33 👁
 ◀  / 560  ▶