Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
першы ў беларускай фалькларыстыцы невялічхі зборнік «Беларускія народныя параўнанні» (Мінск, 1973), якія шырока вядомы ў фальклоры i гутарковай мове як паэтычны сродак выражэння. Зборнік беларускіх прыказак, уключыўшы ў яго i загадкі, склаў таксама Я. Рапановіч.69 Але пры адборы матэрыялаў для зборніка складальніку нярэдка здраджваў густ. Як адзін, так i другі складальнікі размяшчалі прыказкі, пададзеныя па тэматычных трупах, унутры ix у алфавитным парадку, што нельга лічыць з навуковага боку апраўданым. Невялікі зборнік прыказак «Мудрыя дарадцы», адрасаваны школьнікам, падрыхтавала А. Янголь (Мінск, 1973). Кароткі агляд публікацый паказвае, што беларускіх прыказак i прымавак выдадзена даволі многа, некалькі дзесяткаў тысяч, хаця трэба мець на ўвазе, што многія прыказкі паўтараюцца, пераходзячы з адной публікацыі у другую. Н'екаторыя збіральнікі (Тышкевіч, Шпілеўскі, Насовіч, Дыбоўскі, Шэйн i інш.), рыхтуючы да апублікавання свае запісы прыказак, адначасова запазычвалі тэксты з папярэдніх выданняў. Не ўсе запісы можна лічыць дакладнымі. Перад беларускай парэміяграфіяй таму стаіць задача далейшага збірання матэрыялаў. У параўнанні са збіраннем i публікацыяй значна менш зроблена ў даследаванні малых форм вуснапаэтычнай народнай творчасці. Аднак i вывучэнне прыказак i прымавак мае пэўныя здабыткі. Даследаванне прыказак пачынаецца ўжо там, дзе ёсць адпаведная спроба тлумачыць схаваны ў ix сэнс. Такія тлумачэнні многіх прыказак даюць у сваіх публікацыях Шпілеўскі, Насовіч, Дыбоўскі. Пазней кароткія тлумачэнні прыказак прыводзіць Федароўскі. Да пачатковых крокаў вывучэння беларускіх прыказак можа быць аднесена i невялікая прадмова I. Насовіча да свайго зборніка 1874 г. Яна мае ў пэўнай ступені тэарэтычны характар — раскрывае значэнне прыказак як «маральна-практычную філасофію» народа, як выражэнне яго этыкі, поглядаў на навакольны свет, гаспадарчага вопыту. У прадмове Насовіч падкрэслівае ролю прыказак у якасці крыніцы пазнання жыцця народа, асаблівасцей яго быту i гістарычнага шляху. Можна пагадзіцца з высновай I. Я. Лепешава, што прадмову I. I. Насовіча да зборніка 1874 г. «трэба лічыць пачаткам тэарэтычнага асэнсавання беларускай фразеалогіі» 70. Ва ўсёй дарэдалюцыйнай навуковай літаратуры можна назваць толькі два спецыяльных даследаванні па беларускай парэміяграфіі. Яны належаць Я. А. Ляцкаму i Я. Ф. Карскаму. 69 Беларускія прыказкі, прымаўкі i загадкі, выд. 2-е. Склад. Я. Рапановіч. Мінск, 1974. 70 I. Я. Л е п е ш a ў. Класічная праца айчыннай філалогіі.— «Помнікі гісторыі i культуры Беларусі», 1974, № 3, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

некаторыя
36 👁
 ◀  / 560  ▶