ya 0-x гадоў. Кожны новы дыялектны або краёвы слоўнік змяшчае багаты матэрыял па прыказках у прыкладах пры тлумачэнні слоў або ў асобна вылучаных раздзелах прыказак, прымавак i фразеалагічных спалучэнняў. Асабліва кгштоўнымі ў гэтых адносінах з'яўляюцца дыялектныя слоўнікі Ф. Янкоўскага 61, М. Жыдовіч 62, у якіх прыказкі вылучаны ў асобныя раздзелы; краёвыя слоўнікі I. Бялькевіча63, Т. Сцяшковіч64. У адным рэчышчы з дыялектна-лексікалагічнымі даследаваннямі, якія прыносяць добры плён i для парэміяграфіі, знаходзяцца i розныя слоўнікі народнай фразеалогіі i ўстойлівых словазлучэнняў, якія па свайму характару блізкія да прымавак i часта дапамагаюць ix асэнсаванню i вытлумачэнню. Сярод работ па народнай фразсалогіі найбольш вылучаюцца слоўнікі Ф. Янкоўскага 65, Е. Мяцельскай i Я. Камароўскага 66 i грунтоўны звод устойлівых словазлучэнняў у гаворцы Мсціслаўшчыны Г. Юрчанкі67. У пасляваенныя гады з'явіліся i асобныя зборнікі беларускіх прыказак. Гэта выданы навукова-папулярнага характару, i скарыстаны ў ix пераважна матэрыялы ранейшых публікацый, але няма\а змяшчаюць яны таксама новых, уласных запісаў саміх складальнікаў. Лепшым з гэтых выданняў трэба лічыць зборнік прыказак, складзены Ф. М. Янкоўскім68, вядомым беларускім парэміёлагам, вялікім энтузіястам гатай справы. Для зборніка складальнік адабраў з друкаваных крыніц брльш за 5500 тэкстаў, дадаўшы i частку сваіх запісаў. Другое выданне было значна пашырана i налічвала ўжо каля 7900 тэкстаў, сістэматызаваных па раздзелах-тэмах. Зборнік гэты з ухвалай быў успрыняты чытачамі i крытыкай. На жаль, у ім не дадзена дакументацыя запісаў, далека не заўсёды вытрымана прынятая складальнікам сістэматызацыя тэкстаў, у радзе выпадкаў дапушчана праўка тэксгаў, ix «алітаратурванне», што ў пэўнай ступені зніжае навуковы ўзровень зборніка. Ф. Янкоўскі выдаў яшчэ 61 Ф. Янкоўскі. Дыялектны слоўнік, вып. I. Мінск, 1959; вып. III. Мінск, 1970; Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы. Пад рэд. Ф. Янкоўскага. Мінск, 1960. 62 Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак. Пад рэд. М. А. Жыдовіч, вып. 1. Мінск, 1970; вып. 2, 1974. 63 I. К. Б я л ь к е в i ч. Краёвы слоўнік Усходняй Магілёўшчыны. Мінск, 1970. 64 Т. Ф. С ц я ш к о в i ч. Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці. Мінск, 1972 (каля 1400 тэкстаў). 65 Ф. Я н к о ў с к i. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, ix значэнне, ужыванне. Мінск, 1968. 66 Е. М я ц е л ь с к а я, Я. К а м а р о ў с к і. Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі. Мінск, 1972. 67 Г. Ф. Юрчанка. I коціцца i валіцца. Мінск, 1972; я го ж: I сячэ i паліць. Мінск, 1974. ў о. 68 Беларускія народныя прыказкі i прымаўкі. Склад. Ф. Янкоускі. Мінск, 1957; Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, выд. 2-е. Мінск
Дадатковыя словы
ya>0-x, зявіліся, зяўляюцца
39 👁