У савецкі час, асабліва ў перадваенныя гады, у публікацыях беларускага фальклору новых запісаў прыказак прыбавілася параўнаўча небагата. Асобныя падборкі былі змешчаны ў тэматычных рознажанравых зборніках, якія выдавала Акадэмія навук БССР 56. У гэтых зборніках i перыядычным друку 30-х гадоў (цэнтральных газетах «Звязда», «Літаргтура i мастацтва», «Чырвоная змена», у раённым друку) упершыню з'яўляюцца сучасныя прыказкі, запісаныя ў час экспедыцый Акадэміі навук або дасланыя карэспандэнтамі-збіральнікамі з месц. Падборку новых, калгасных прыказак змясціў i часопіс «Полымя рэвалюцыі» (1937, № 11). У гэтым праявілася ўзмоцненая ўвага да сучаснай савсцкай народнай творчасці, якой характарызавалася работа беларускіх фалькларыстаў у 30-я гады. Акупацыя Мінска нямецка-фашысцкімі захопнікамі i разрабаванне імі ўсіх фальклорных фондаў, у тым ліку падрыхтаваных прац, часова спынілі публікацыю новых запісаў. У пасляваенныя.гады, асабліва пачынаючы з 50-х гадоў, разам з ажыўленнем ўсёй фалькларыстычнай работы ў рэспубліцы ўзмацняецца збіранне, публікацыя i даследаванне беларускіх прыказак. Ужо ў 1947 г. Р. Шырма змяшчае ў сваім зборніку невялікую (60 тэкстаў), але каштоўную калекцыю прыказак, запісаных ім у в. Галынка на Гродзеншчыне 57. У 1956 г. невялічкі зборнічак прыказак з Гомельшчыны выдае Гомельскі абласны краязнаўчы музей58. Значныя раздзелы або гіадборкі прыказак маюць тэматычныя зборнікі антырэлігійнага фальклору 59 i фальклору Вялікай Айчыннай вайны 60. Новыя запісы прыказак i прымавак усё часцей з'яўляюцца на старонках перыядычнага друку. Асабліва трэба адзначыць яркія публікацыі прыказак пад рубрыкай «Сказаў, як звязаў», якія змяшчаў часопіс «Беларусь» (1963—1965), i розны фразеалагічны матэрыял, які час ад часу з'яўляецца ў нумарах «Полымя» пачынаючы з 1964 г. Вельмі карысным у навуковых адносінах напрамкам у збірайні i публікацыі прыказак трэба прызнаць спалучэнне гэтай работы з вывучэннем дыялектнай лексікі, якое вядзецца беларускімі моваведамі, асабліва з кан56 Дарэвалюцыйная i Савецкая Беларусь у народнай творчасці. Мінск, 1938; Беларускі народ супроць папоў i рэлігіі. Мінск, 1939; Жанчына ў беларускай народнай творчасці. Мінск, 1940. 7 Р. Ш ы р м а. Беларускія народныя песні, загадкі, прыказкі. Мінск 1947. 58 Беларускія народныя прыказкі i прымаўкі. Склад. П. Ахрыменка, М. Буцько. Гомель, 1956. 5g Антырэлігійныя казкі, частушкі, прыказкі, выд. 2-е. Склад. А. Залескі, К. Кабашнікаў, А. Фядосік. Мінск, 1961. 60 Фальклор Вялікай Айчыннай вайны. Склад. I. Гутараў, M. Грынолат, К. Кабашнікаў, I. Сцяпунін, I. Цішчанка. Мінск, 1961 (116 запісаў); Лясныя песні, выд. 2-е. Склад. Я. Зазека. Мінск, 1974 (63 запісы
Дадатковыя словы
грынблат, зяўляецца, зяўляюцца
34 👁