Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
калекцыі звыш 1500 прыказак з Мсціслаўшчыны. У архіўным хаванні знаходзяцца запісы прыказак збіральніка беларускага фальклору ў Лагвіі С. П. Сахарава43, а таксама мастака i этнографа Я. Драздовіча40. Цікавыя запісы беларускіх прыказак маюцца ў паперах Я. Карловічаьа i А. Гурыновіча51. У центральным дзяржаўным архіве Літоўскай ССР у Вільнюсе знойдзена таксама невялікая рукапісная калекцыя прыказак (каля 150) з Віцебшчыны ў запісах В. Мяніцкага 52. 3 друкаваных крыніц самы буйны зборнік беларускіх прыказак i прымавак пакінуў нам М. Федароўскі. Шматлікія запісы прыказак Федароўскага склалі асобны, чацвёрты, том яго фундаментальней фальклорна-этнаграфічнай працы «Люд беларускі», выдадзены пасля смерці збіральніка53. Па колькасці і, бадай, па дакладнасці i дакументаванасці запісаў зборнік Федароўскага з'яўляецца неперасягнутым да самага апошняга часу. Адных прыказак i прымавак у ім эмешчана каля 9900, а разам з блізкімі да ix выслоўямі, фразелагізмамі, вітаннямі, праклёнамі, антрапанімічным матэрыялам, загадкамі зборнік Федароўскага змяшчае 13 231 запіс. I гэта далека не ўсё, што назапасіў за гады сваёй этнаграфічнай дзейнасці нястомны збіральнік. Усяго ім было запісана 28 000 прыказак i фразеалагічных адзінак. Большасць запісаў была зроблена ў Гродзенскай губ. (асабліва ў Ваўкавыскім, Слонімскім, Сакольскім, Гродзенскім, Бельскім i Беластоцкім пп.) i часткова ў Мінскай i Віленскай губ. Зборнік Федароўскага — безумоўна прыкметная па гісторыка-культурнай вартасці праца, хаця сам адбор тэкстаў, зроблены Ч. Пяткевічам, які рыхтаваў том да друку (i, між іншым, сам апублікаваў калекиыю прыказак з Рэчыцкага Палесся54), не можа цалк&м задаволіць. Каштоўны матэрыял у некаторай ступені засмечан тэкстамі клерыкальнага, антынароднага, а таксама нецэнзурнага характару. Дэталёвы агляд i ац&нку парэміяграфічнай спадчыны М. Федароўскага зрабіў I. У. Саламевіч, які даследаваў рукапісны фонд збіральніка ў архівах Польшчы i прысвяціў жыццю i навуковай дзейнасці Федароўскага спецыяльную манаграфію 55. 48 АІМЭФ, ф. 9, воп. 3, спр. 13. 49 Народныя прыказкі Дзісеншчыны. Рукапіс (Аддзел рэдкай кнігі Фундаментальней бібліятэкі А Н БССР). 50 Цэнтральны гістарычны архіў ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 201, л. 279 (выяўлена А. С. Лісам). 51 Рукапісны аддзел Бібліятэкі А Н ЛітССР, VBF 175, F 21. 52 Przysłowia białoruskie. Ц Д А ЛітССР, ф. 599, воп. 1, спр. 3, л. 395— 397 (выяўлена А. I. Мальдзісам). 53 М. F e d e r o w s k i. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. Warszawa, 1935. 54 Cz. P i e t k i e w i c z. Kultura duchowa Polesia Rzeczyckiego. Warszawa, 1938. 55 Я. С а л a M e в i 4. Міхал Федароўскі. Мінск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
36 👁
 ◀  / 560  ▶