Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
усім сховішчам беларускага фальклору быў захоплен нямецка-фашысцкімі акупантамі i лічыўся загінуўшым. Аднак, на шчасце, у 1946 г. у матэрыялах Радыёцэнтра, што былі разрабаваны фашыстамі i вернуты з Германіі, намі была адшукана выпадкова ўцалелая большая частка рукапісу Сержпутоўскага. Яна захоўваецца зараз у архіве Сектара фальклору 1нстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору Акадэміі навук БССР (ф. 9, воп. 2, спр. 21). Уцалелі машынапісныя старонкі 1—99 i 127—186, на. якіх змешчана каля 5180 прыказак, прымавак i розных выслоўяў. Апрача таго ўцалелі прадмова «Ад збіральніка» на 10 старонках, напісаная рукой Сержпутоўскага, i яго ж кароткая прадмова да выдання, якое меркаваў ажыццявіць Інбелкульт. Увесь матэрыял Сержпутоўскі згрупаваў па зместу рубрыкамі, якія ён размясціў у алфавітным парадку (Абавязак, Абмаўленне, Абяцанне i г. д.). Рукапіс абрываецца на рубрыцы «Карысць», працягваецца далей ад рубрыкі «Пакорлівасць» i зноў абрываецца на рубрыцы «Смеласць». У кароткай прадмове, напісанай, відаць, у 20-х гадах, А. К. Сержпугоўскі тлумачыць: «Я замерыўся выпусціць у свет гэтую сваю працу ў том выглядзе, якою яна была зроблена дзесяць год таму назад». Няма ніякага сумнення ў тым, што гэты рукапіс — большая частка таго самага зборніка (дакладней кажучы, машынапіснай копіі яго), які Сержпутоўскі перадаў у 1908 г. у Рускае геаг.рафічнае таварыства. Пра гэта сведчыць, па-першае, сама колькасць запісаў (каля 5180, не хапае толькі крыху больш 1000 запісаў, якія згубіліся разам з часткай старонак рукаnicy); гэта вынікае, па-другое, з прадмовы збіральніка, у якой адзначана, што матэрыял сабраны ў канцы мінулага стагоддзя на Беларускім Палессі (паўднёвая палавіна Слуцкага i паўночная частка Мазырскага пп. Мінскай губ.); гэта пацвярджаецца, па-трэцяе, уцалелай верхняй вокладкай з сіняй паперы i белай наклейкай на ёй, на якой яшчэ старой рускай арфаграфіяй напісана: «А. К. Сержпутовскій. Сборникъ б'Ьлорусскихъ пословицъ и поговорокъ» i стаіць штамп: «Императорское Русское Географическое Общество. Архивъ». Нават тое, што захавалася ад рукапіснага зборніка Сержпутоўскага, уяўляе вялікую каштоўнасць для беларускай парэміяграфіі. Значиая частка запісаў Сержпутоўскага ўпершыню публікуецца ў дадзеным томе. Трэба назваць яшчэ некалькі вартых увагі рукапісных збораў прыказак, якія запісаны аматарамі гэтага жанру i захоўваюцца ў архівах. Гэта перш за ўсё два значныя i вельмі каштоўныя зборы Л. В. Дубяйкоўскага, энтузіяста-збіральніка, інжынера-будаўніка па прафесіі47. У яго 47 Адзін рукапіс «Беларускія пагаворкі i пасловіцы» захоўваецца ў Рукапісным аддзеле Цэнтральнай бібліятэкі А Н ЛітССР (VBF 127, F 21), другі «Народныя пагаворкі» — у Аддзеле рэдкай кнігі Фундаментальней бібліятэкі А Н БССР. 2. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бьлорусскихъ
34 👁
 ◀  / 560  ▶