Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
хароў мясцовасці заведама глухой, аддзеленай ад астатняга свету непраходнымі лясамі i балотамі»43. Аднак як свяшчэннік Булгакоўскі аддаў пэўную даніну рэлігійным прыказкам. Асноўны фонд беларускіх прыказак i прымавак быў сабраны ў X I X ст., i першае месца сярод іншых калекцый займае зборнік Насовіча. Першыя дзесяцігоддзі X X ст. аж да з'яўлення зборніка М. Федароўскага (1935) не далі значных збораў беларускіх прыказак. Можна назваць толькі некалькі публікацый, якія заслугоўваюць увагі. Гэта невялікі, але вельмі цікавы збор прымавак i выслоўяў пра паасобныя гарады i мясцовасці, што сабраў i выдаў польскі збіральнік М. Куч (71 запіс) 44, i своеасаблівая калекцыя оеларускіх фразеалагізмаў i выслоўяў, якую сабраў этнограф i бытапісец Віцебшчыны М. Я. Нікіфароўскі. Гэта, як ён ix сам спрабуе акрэсліць, «крылатыя словы», «лятучыя словы», «махні-словы», «неперакладныя словы», «паўпрыказкавыя гаворкі», «прымоўкі», «змоўчаныя гаворкі». Запісы яго друкаваліся часткамі ў розны час i ў розных выданнях45. Магчыма, што не ўсе сабраныя Нікіфароўскім выслоўі пабачылі свет, i будуць знойдзены ў архіўных сховішчах яшчэ неапублікаваныя матэрыялы гэтага выдатнага збіральніка. Не пашанцавала калекцыі прыказак А. К. Сержпутоўскага. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў ён актыўна запісваў народную фразеалогію i прыказкавы матэрыял i склаў з ix зборнік, які налічваў 6225 тэкстаў. Такім чынам, па колькасці запісаў зборнік Сержпутоўскага павінен быў перасягнуць буйнейшы да таго часу друкаваны зборнік Насовіча. Рускае геаграфічнае таварыства, куды ў 1908 г. Сержпутоўскі перадаў свой зборнік прыказак разам ca слоўнікам, высока ацаніла работу збіральніка, прысудзіўшы яму малы залаты медаль46. Але па невядомых прычынах зборнік не быў надрукаваны. У 20-я гады яго меркаваў апублікаваць Інбелкульт, i зноў гэта не ажыццявілася. Відаць, з гэтай прычыны рукаnie зборніка (машынапісны экземпляр) трапіў у архіў Секцыі этнаграфіі i фальклору Інстытута гісторыі А Н БССР. У час вайны рукапіс разам з 43 Д. Г. Б у л г а к о в с к и й. Пинчуки, стар. 1. 44 М. K u c z. Przysłowia ludowe z okolic Witebska, Mohylowa, Smoleńska i Orła, dotyczące niektórych miejscowości w cesarstwie Rosyjskiem.—Materjały antropol.-archeologiczne i etnograficzne, t. IV, dz. 2. Kraków, 1900. 45 H. Я. Н и к и ф о р о в с к и й. Полупословицы и полупоговорки, употребляемые в Витебской Белоруссии. — «Записки Северо-Западного отдела РГО», кн. 1. Вильна, 1910; кн. 2. Вильна, 1911; кн. 3. Вильна, 1912 (болып 600 тэкстаў); я г о ж: Напаўпрыслаўкі, напаўпрыказкі, — «Крывіч», 1924, № 1); я г о ж: Напаўпрыслаўкі, напаўпрыказкі.— Працы кафедры этнаграфіі, т. 1. Мінск, 1928 (каля 800 запісаў). 46 Гл.: «Известия РГО», т. IV—VI. СПб, 1909, стар. 1—2. Болып падрабязна пра збіранне прыказак Сержпутоўскім i яго спадчыну гл.: В. Б о н д а р ч и к, А. Ф е д о с и к. А. Сержпутовский. Минск, 1966, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўлення
45 👁
 ◀  / 560  ▶